Грамадства33

Былыя палітзняволеныя аб’ядналіся дзеля ўзаемнай падтрымкі ў арганізацыю «Побач»

Аб’яднанне палітзняволеных жанчын «Побач» стварылі беларускі, якія прайшлі праз палітычныя рэпрэсіі. Мэта — падтрымка адна адной, абарона правоў і годнасці беларусак, што сутыкнуліся з пераследам.

Былая палітзняволеная Вольга Філатчынкава — адна з удзельніц ініцыятывы, расказала «Белсату», колькі людзей налічвае аб’яднанне і як можна стаць часткай супольнасці.

«У нас сабралася ўжо 30 чалавек»

Аб’яднанне будзе прасторай узаемнай падтрымкі для былых жанчын-палітзняволеных, іх блізкіх і ўсіх, каму не абыякавая праблема палітычна матываваных рэпрэсій. У межах сваёй дзейнасці ініцыятыва плануе развіваць праграмы псіхалагічнай і сацыяльнай дапамогі, праводзіць інфармацыйныя кампаніі і ствараць сетку салідарнасці.

Назва «Побач», як падкрэсліваюць удзельніцы, сімвалізуе галоўную каштоўнасць аб’яднання — быць побач адна з адной у самых складаных абставінах і не пакідаць нікога сам-насам з выпрабаваннямі.

Вольга Філатчанкава расказвае, што былыя палітзняволеныя пачалі аб’ядноўвацца яшчэ ў 2023 годзе. Супольнасць доўгі час існавала ў неафіцыйным фармаце: жанчыны, якія вызваляліся з калоній і выязджалі з Беларусі, паступова знаходзілі адна адну ў інтэрнэце і падтрымлівалі тых, хто толькі пачынаў жыццё пасля зняволення.

Вольга Філатчанкава

«У нас сабралася ўжо 30 чалавек, — кажа яна. — Мы ўжо крыху адышлі ад усяго гэтага досведу, прыйшлі ў больш-менш нармальны псіхалагічны стан пасля калоній. І цяпер адчуваем, што можам рабіць нешта больш, каб ведалі, што мы існуем».

Па словах Вольгі, такі фармат дазваляе ім адчуваць сябе ў бяспечнай прасторы і пазбягаць дадатковай траўматызацыі.

«Заўважылі, што нам не трэба адна адной нічога тлумачыць пра калонію. Мы размаўляем на адной мове — усе праз гэта прайшлі. Калі даводзіцца камусьці распавядаць усе дробязі, гэта часта выклікае рэтраўматызацыю. А паміж сабой мы проста разумеем адна адну. У нас няма правілаў, што можна абмяркоўваць, а што нельга. Калі нешта баліць, то гэта можа быць і палітыка, і любая іншая тэма. Галоўнае — ставіцца адна да адной з павагай і не зневажаць адна адну», — кажа Вольга.

Як далучыцца да суполкі

Пакуль што працэдура далучэння да ініцыятывы знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі. Удзельніцы тлумачаць, што вялікую ўвагу надаюць бяспецы.

Цяпер дзейнічае прынцып рэкамендацый: кандыдатуру новага чалавека прапануе хтосьці з тых, хто ўжо знаходзіцца ў супольнасці, пасля чаго астатнія галасуюць. У галасаванні павінны прыняць удзел не менш за 2/3 ад усіх чалінь Аб'яднання. Таксама за чалавека павінна паручыцца як мінімум яшчэ адна ўдзельніца.

Далучэнне да супольнасці застаецца цалкам добраахвотным.

«Тут павінны супасці два фактары: жаданне чалавека і гатовасць калектыву яго прыняць. Гэта перш за ўсё наша бяспечная прастора», — адзначае яна.«Тут павінны супасці два фактары: жаданне чалавека і гатовасць калектыву яго прыняць. Гэта перш за ўсё наша бяспечная прастора», — адзначае яна.

Асноўныя кірункі дзейнасці аб’яднання

Асобны акцэнт плануецца зрабіць на псіхалагічнай падтрымцы. У будучыні ўдзельніцы хочуць арганізаваць сталую праграму псіхалагічнай дапамогі і праводзіць рэтрыты для жанчын, якія перажылі зняволенне. Плануюць займацца інфармацыйнай і праваабарончай дзейнасцю, развіваць сетку салідарнасці. Таксама абмяркоўваюцца культурныя і адукацыйныя ініцыятывы — напрыклад, кніжны анлайн-клуб. 

Пакуль ініцыятыва не зарэгістраваная як юрыдычная асоба, але ўдзельніцы плануюць прайсці працэдуру рэгістрацыі ў будучыні.

«Статут мы ўжо падрыхтавалі. Пакуль усё робіцца паступова, таму што гэта адбываецца па-за працай і вучобай. Але мы плануем рэгістрацыю — калі менавіта, пакажа час», — кажа Вольга.

Уся дзейнасць праходзіць на добраахвотных пачатках, фінансавання ў аб’яднання няма.

«Але мы будзем шукаць яго, каб развіваць нашы праекты, асабліва псіхалагічную падтрымку і рэтрыты для жанчын», — кажа Вольга.

У перспектыве ўдзельніцы разглядаюць магчымасць супрацы з іншымі ініцыятывамі. У прыватнасці, абмяркоўваецца ідэя стварэння жаночага шэлтара ў Варшаве ў партнёрстве з фондам «Прытуляй мяне».

Каментары3

  • Свидетели
    10.03.2026
    Так так, спецслужбы уже взялись за создание организации политзаключенных. Ольга Филатченкова, расскажи публично как ты вела себя на Антошкино. В какие кабинеты бегала, о чем с начальством разговаривала, полно же свидетелей!
  • Facepalm
    10.03.2026
    Самае галоўнае, каб Афаньсевай там не было і ёй падобных неадэкватаў
  • Еще одни
    10.03.2026
    Даешь каждому политзаключенному по ассоциации! 🤦‍♂️

Цяпер чытаюць

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія35

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна папрасіла прабачэння ў краін Балтыі за падзенне сваіх дронаў на іх тэрыторыі1

Пры гродзенскай трасе каля Валожына можна рэгулярна назіраць за статкам зуброў ВІДЭА

Іран за месяц вайны нарасціў экспарт нафты, адначасова абмежаваўшы канкурэнтаў4

Да чаго прывядзе зняцце санкцый ЗША з калію і банкаў13

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» сайт Бі-бі-сі. Ці то ўвесь, ці то толькі Рускай службы6

У Еўрасаюзе абмяркоўваюць змены сістэмы галасавання, калі на выбарах у Венгрыі зноў пераможа Орбан9

У Беларусі заўважылі машыну з прапагандай расійскай вайны7

У Свіслачы аўтобус упаў на кіроўцу, калі той яго рамантаваў

Студэнтаў з Таджыкістана ў Магілёўскім універсітэце папярэдзілі пра смяротнае пакаранне за тэрарызм2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія35

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць