Ракеты былі выпушчаны з Ірана.

У ноч на 10 сакавіка па ваеннай базе ў Эль-Азраку ў Іарданіі, дзе размешчаны вайскоўцы Бундэсвера і ВПС ЗША, быў нанесены ракетны ўдар, паведамляе Bild.
Ракеты былі выпушчаны з Ірана. Пакуль незразумела, ці былі прамыя трапленні, ці на тэрыторыю лагера ўпалі абломкі перахопленых ракет.
Адзін са снарадаў трапіў у будынак, дзе размяшчаўся кантынгент ФРГ, аднак вайскоўцы ў момант атакі знаходзіліся ў сховішчах, таму ніхто не пацярпеў.
Бундэсвер знаходзіцца на базе Эль-Азрак ужо некалькі гадоў і ўдзельнічае адтуль у міжнароднай кааліцыі супраць тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава». На фоне эскалацыі на Блізкім Усходзе Германія раней скараціла колькасць вайскоўцаў на базе, дзе да гэтага знаходзілася некалькі дзясяткаў салдат Бундэсвера.
-
Літва не была гатовая да адкрыцця тайваньскага прадстаўніцтва, яно стала памылкай — спікер Сейма
-
Пяць іранскіх футбалістак атрымалі аўстралійскія візы — у Іране іх назвалі «здрадніцамі» за адмову спяваць гімн перад матчам
-
Прэм'ер-міністрам Непала павінен стаць былы рэпер. Ён перамог на выбарах пасля пратэстаў пакалення Z
Каментары