Свет

ЗША заключылі гандлёвае пагадненне з Вялікабрытаніяй

Злучаныя Штаты Амерыкі заключылі гандлёвае пагадненне з Вялікабрытаніяй. Гэта першая дамоўленасць з дзясяткаў краін, у дачыненні да якіх ЗША нядаўна ўвялі новыя мыты. Пра заключэнне пагаднення паведаміў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ва ўласнай сацсетцы Truth Social.

Дональд Трамп (справа) з прэм'ерам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам. Фота: Carl Court — Pool/Getty Images

«Улічваючы нашу шматгадовую гісторыю і агульную адданасць, для нас вялікі гонар, што менавіта Вялікабрытанія стала нашай першай здзелкай, пра якую мы абвясцілі», — напісаў Трамп.

Трамп назваў здзелку «поўнай і ўсёахопнай», якая ўмацуе адносіны паміж Вашынгтонам і Лонданам на доўгія гады ў будучыні. Ён таксама дадаў, што некалькі іншых пагадненняў знаходзяцца на прасунутым этапе перамоў і будуць заключаныя пазней.

Праўда, эканамісты папярэджваюць: гаворка ў гэтым выпадку ідзе не пра паўнавартасную гандлёвую дамову, а толькі пра папярэднюю дамоўленасць на ўзроўні адміністрацыі. Поўнафарматныя міждзяржаўныя пагадненні, як правіла, рыхтуюцца гадамі і патрабуюць ратыфікацыі парламентамі абедзвюх краін.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год22

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі2

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год22

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць