Грамадства55

Еўрапейскі суд па правах чалавека адхіліў скаргу Вольгі Карач

Еўрапейскі суд па правах чалавека адхіліў скаргу Вольгі Карач на тое, што Літва адмовіла ёй у палітычным прытулку, даведалася «Еўрарадыё».

Вольга Карач

«Заява, пра якую вы пытаецеся, прызнаная непрымальнай аднаасобным суддзёй (declared inadmissible by a single judge formation) у студзені 2025 года», — сказана ў адказе, які «Еўрарадыё» атрымала з прэс-службы ЕСПЧ.

Гэта нярэдкая фармулёўка ў практыцы міжнародных судовых органаў. Словы declared inadmissible азначаюць, што суд прыйшоў да высновы, што скарга не падлягае разгляду. Гэта можа адбыцца праз адсутнасць прыкмет парушэння правоў, відавочную неабгрунтаванасць і г.д.

Словы by a single judge formation азначаюць, што рашэнне прынятае без склікання калегіі. Па правілах ЕСПЧ некаторыя скаргі можа адхіляць адзін суддзя, калі яны яўна непрымальныя.

У жніўні 2023 года Дэпартамент міграцыі Літвы адмовіў Карач у прытулку, бо Дэпартамент дзяржбяспекі палічыў яе пагрозай нацыянальнай бяспецы — праз яе сувязі з расійскай разведкай. Але актывістка атрымала часовы ДНЖ у Літве на гуманітарных падставах.

Каментары5

  • Meine kleinen Lieblingsfreunde
    15.05.2025
    *прыкметаў --- майнэ кляйнэн лебінгсфройндэ!
    прыкмета ж. прыкмета, прыкметы, ДМ прыкмеце, прыкмету, прыкметай (-аю); мн. НВ прыкметы, прыкмет, прыкметам, прыкметамі, прыкметах
    --
    "прызнаная непрымальнай" -- а чаму не "прызнана непрымальнай" ?
    каторы ўжо раз прашу - дайце спасылку НА ХОЦЬ ЯКОЕ ПРАВІЛА такога НАПІСАННЯ?
  • Праўда
    15.05.2025
    Casa Nostra, у яе сувязі ў Расіі і Беларусі. І зараз з гэтым рашэннем суду спадзяюся Літва яе дэпартуе туды, да родных ёй спецслужб.
  • Скажыце мне,
    15.05.2025
    гэтыя вычвараюць ненавісныя левакі ў ЕСПЧ?
    А Пазьняк калісьці так заступаўся за пакрыўджаную Волечку-змагарку [з Ціханоўскай]

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць