24-гадовы хлопец хацеў, каб таксіст адвёз яго ў прызначанае месца.

Ілюстрацыйны здымак
Суд Першамайскага раёна Віцебска разгледзеў справу супраць 24-гадовага жыхара горада. Па версіі следства, той звярнуўся да 57-гадовага таксіста з просьбай адвесці яго па канкрэтным адрасе.
Але таксіст адпачываў пасля сваёй змены і заказы больш не прымаў. Пачуўшы адмову, нецвярозы хлопец ударыў яго кулаком у сківіцу і не менш за пяць пабіў нагой у твар.
Суд прызнаў жыхара Віцебска вінаватым у хуліганстве (частка 1 арт. 339 КК) і назначыў яму год хіміі.
Каментары