16 мая каля 15:10 у Брэсцкім раёне адбылася ДТЗ з удзелам чатырох аўтамабіляў, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

63-гадовы мясцовы жыхар, кіруючы аўтамабілем Audi, рухаўся па аўтадарозе Р-83 «Брэст — Камянец — Нацыянальны парк «Белавежская пушча» у напрамку аграгарадка Чарнаўчыцы.
Паводле папярэдняй інфармацыі, на 11-м кіламетры гэтай дарогі падчас абгону ён сутыкнуўся з сустрэчным грузавіком Sitrak з паўпрычэпам, кіраваным 48-гадовым жыхаром Брэста.
Ад удару Audi адкінула назад, у выніку чаго машына сутыкнулася з аўтамабілем Nissan пад кіраваннем 55-гадовага жыхара Гродзенскай вобласці. А пасля гэтага Audi зноў выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з аўтамабілем Geely з 41-гадовым жыхаром Камянецкага раёна за рулём. У выніку абедзве машыны з'ехалі ў кювет.
У выніку гэтага ДТЗ кіроўца аўтамабіля Audi быў шпіталізаваны.
Каментары