Свет

Змагаючыся з перапаўненнем турмаў, у Брытаніі вырашылі выпускаць зняволеных, што адбывалі траціну тэрміну

Брытанскі ўрад прапанаваў турэмную рэформу, якая дазволіць большасці зняволеных у Англіі і Уэльсе вызваляцца з турмаў умоўна-датэрмінова пасля адбыцця ўсяго траціны прызначанага тэрміну, піша Бі-бі-сі.

Фота: Jon Super / AP

Большасць брытанскіх зняволеных выходзяць з турмаў пасля адбыцця паловы тэрміну.

Аднак летась, сутыкнуўшыся з перспектывай хуткага перапаўнення турмаў, лейбарысцкі ўрад вырашыў выпускаць злачынцаў, асуджаных на тэрміны больш за пяць гадоў, ужо пасля адбыцця 40% тэрміну. У перыяд з верасня па снежань, калі дзейнічалі гэтыя надзвычайныя меры, паводле дадзеных урада, было выпушчана больш за 16 тысяч асуджаных.

У чацвер, выступаючы ў Палаце абшчын, міністр юстыцыі Шабана Махмуд падкрэсліла, што рэформа не закране асуджаных за асабліва цяжкія гвалтоўныя злачынствы. Ім, як і раней, давядзецца адбыць як мінімум дзве траціны свайго тэрміну. Тое ж датычыцца і асуджаных за тэрарызм.

Ценявы міністр юстыцыі Роберт Джэнрык назваў планы лейбарыстаў «лёгкім спосабам выхаду з турмы для небяспечных злачынцаў». На гэта Махмуд адказала, што ўрады кансерватараў, членам якіх быў і Джэнрык, за 14 гадоў пры ўладзе пашырылі ўмяшчальнасць турмаў не больш як на 500 месцаў.

На мінулым тыдні ўрад ацэньваў умяшчальнасць турмаў у 89 442 месцы. Амаль усе месцы тады былі занятыя: у турмах знаходзілася 88 087 чалавек.

Лейбарысцкі ўрад заяўляе, што з ліпеня мінулага года, калі ён прыйшоў да ўлады, ён ужо стварыў 2400 дадатковых месцаў у турмах (так, у красавіку пачала працаваць новая турма недалёка ад Ёрка на 1500 месцаў). Да 2031 года плануецца пабудаваць яшчэ тры турмы і такім чынам павялічыць умяшчальнасць на 14 тысяч месцаў.

Аднак Махмуд прызнала ў парламенце, што турэмнае насельніцтва ў апошнія гады расла на «3000 чалавек у год», таму праблема адсутнасці месцаў узнікае пастаянна.

Таксама міністр пацвердзіла пашырэнне яшчэ на 20 англійскіх турмаў невялікай эксперыментальнай схемы, што прапануе некаторым асуджаным за злачынствы супраць палавой недатыкальнасці магчымасць добраахвотнай хімічнай кастрацыі.

Паводле слоў Махмуд, урад вывучыць магчымасць зрабіць хімічную кастрацыю для такіх асуджаных не добраахвотнай, а абавязковай.

Каментары

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Нашчадак яўрэяў са Слуцка, якога называюць магчымым сапернікам Вэнса на будучых прэзідэнцкіх выбарах ЗША: хто такі Джон Осаф21

У гродзенскай краме ў слоіку кансерваванага зялёнага гарошку заўважылі каларадскага жука8

Брат беларускай «Міс сусвет» памёр у Азербайджане — пасля падзення з вышыні ён змагаўся за жыццё амаль пяць месяцаў3

Аўстраліец пайшоў парыбачыць пасля трэніроўкі і выцягнуў сапраўдную «залатую рыбку»3

Швецыя ўводзіць памежны кантроль на межах з краінамі Еўрасаюза4

І другі нацыянальны акадэмічны тэатр, Коласаўскі, абсадзілі рэжысёрам з Масквы17

Ад імя Офіса Святланы Ціханоўскай рассылаюць фэйкавыя паведамленні1

Кучынскі — Касцюговай: Хачу папрасіць цябе не перапісваць гісторыю22

«Жывы». Мелстрой з’явіўся ў інстаграме пасля паведамленняў пра магчымае затрыманне і смерць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць