Грамадства33

Выехаў з Беларусі былы палітвязень Андрэй Чапюк

Кіраўнік Фонду салідарнасці «Байсол» Андрэй Стрыжак паведаміў, што з Беларусі эвакуяваны былы палітзняволены Андрэй Чапюк — валанцёр «Вясны», які правёў за кратамі 4 з паловай гады.

Андрэй Чапюк

Анархіста Андрэя Чапюка, які калісьці быў валанцёрам «Вясны», у 2020-м затрымалі ў першай хвалі — яшчэ ў кастрычніку, разам з Марфай Рабковай.

Ён знаходзіўся за кратамі з кастрычніка 2020 года і адбыў там цалкам прызначаны тэрмін — 5 гадоў і 9 месяцаў, хоць непасрэдна за кратамі быў 4 з паловай гады.

Такі пералік адбыўся за кошт бясконца доўгага ўтрымання ў СІЗА — Чапюка асудзілі толькі праз два з паловай гады.

Пасля вызвалення 18 красавіка яго адразу затрымалі губазікаўцы і ў кайданках кудысьці павезлі. Думалася, што яму, як часта водзіцца, дададуць новы тэрмін, але, як пасля высветлілася, увечары яго ўсё ж адпусцілі.

Цяпер для першапачатковых патрэб Андрэя Чапюка за мяжой Фондам салідарнасці «Байсол» аб'яўлены збор.

Каментары3

  • Андрусь
    26.05.2025
    У СІЗА - гэта таксама "непасрэдна за кратамі". Рэшту з "непасрэдна за кратамі" - у калоніі.
  • Жора
    27.05.2025
    І той выехаў, і гэты. Знішчылі Беларусь сваёй правакацыяй рэжыму і карнаваламі ў 20-м годзе. Што застанецца? Хто застанецца?
  • Беларус
    27.05.2025
    Андрусь, Але ж СІЗА тут улічваецца.

Цяпер чытаюць

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца6

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША рыхтуюцца браць на абардаж танкеры, звязаныя з Іранам1

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым заводзе ў Таганрогу

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца6

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць