Свет2020

ЗША могуць ударыць па Іране тактычнай ядзернай зброяй

ЗША не выключаюць прымянення тактычнай ядзернай зброі для ўдару па асабліва ўмацаваным іранскім аб'екце па ўзбагачэнні ўрану ў Фардо, паведаміў са спасылкай на чыноўніка Белага дома Fox News.

Фота: AP Photo

У той жа час, са слоў суразмоўцы СМІ, амерыканскія вайскоўцы не сумняваюцца ў эфектыўнасці процібункерных бомбаў, якія могуць знішчыць іранскі ядзерны завод. 

Такім чынам у адміністрацыі Дональда Трампа абверглі публікацыю газеты The Guardian, у якой гаварылася, што вайскоўцы лічаць удар тактычнай ядзернай зброяй — адзіным спосабам знішчыць аб'ект у Фардо, але кіраўнік Белага дома адмаўляецца разглядаць такі варыянт.

Да гэтага выданне Axios пісала, што Трамп сумняваецца ў тым, што звышмагутная супрацьбункерная бомба GBU-57 вагой 13,6 тоны здольная гарантавана разбурыць падземны іранскі завод, які знаходзіцца на глыбіні 90 метраў. Пры гэтым агенцтва па зніжэнні ваеннай пагрозы (DTRA), якое ўваходзіць у Мінабароны ЗША, ацэньвала, што для ліквідацыі ядзернага аб'екта ў Фардо спатрэбіцца спачатку размякчыць глебу звычайнымі бомбамі, а затым скінуць на яго ядзерны боепрыпас з бамбавіка, каб сцерці завод з твару зямлі.

Каментары20

  • хх
    20.06.2025
    ага, дай Пуціну прыклад, балван ты вашынгтонскі.
  • М
    20.06.2025
    Вось гэта ляпідарны міратворац, які хоча скончыць войны ва ўсім сьвеце, ды гэтаму замінае адзеньне і рэйтынг Зяленскага. Гандлёвая вайна з Кітаем скончылася паразай Трампа, і менш выгаднымі для Амэрыкі ўмовамі.
  • Жвір
    20.06.2025
    Яны шмат што могуць. Могуць ударыць, а могуць і ў дупу аяталу пацалаваць. Трамп у дылеме...

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект20

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Зламаўся ліфт на Берлінскай радыёвежы. Людзі захраслі на агляднай пляцоўцы на самым версе — вышыні 126 метраў1

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню5

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

Памёр Анатоль Кашпіроўскі11

«Праваслаўныя актывісты» данеслі на Макса Каржа ў Генпракуратуру Расіі з-за радкоў «И не нужна война, не нужна она»24

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект20

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць