Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры33

Следчыя і псіхічнае здароўе нацыі

Сяргей Астравец піша на сваім блогу пра сцягі і «палату нумар шэсць».

Сяргей Астравец піша на сваім блогу пра сцягі і «палату нумар шэсць».

Ёсьць такая песенька ў славутага брытанскага гурту Slade — «Мама, мы ўсе тут цяпер зьехалі з глузду». Ці не пра нашую родную Беларусь гэта часам? — усё больш задумваюся я. Жарт такі існуе: пакаштавалі, маўляў, шалёнага малачка з-пад нашай калгаснай кароўкі. Ну, вы, мабыць, здагадаліся, што мова будзе «пра сьцяг наш бел-чырвона-белы», як натхнёна напісаў калісьці заходнебеларускі паэт. Чалавек вывесіў беларускі штандар на навагодняй яліне, каб павесяліць беларусаў, але яны гумару не разумеюць, прынамсі сьледчыя, жаночага стану, між іншым. І чалавека гэтага ў «псіхушку» адразу на кансыліюм: ці мог, спадары вучоныя дактары, нармальны — памяркоўны і рахманы як мае быць грамадзянін РБ, рызыкуючы свабодай і жыцьцём, узьлезьці на такую вышыню, нават не хаваючыся, дзеля гэнага пякельна небясьпечнага сьцяга, якому нашая родная любая, прыўкрасная ўлада абвесьціла сваю анафэму?!

Не, хлапцы са «Слэйду», вы мяне паслухайце: схапіў сьцяг бел-чырвона-белы, пашкамутаў, зламаў, патаптаў ботамі — герой, мэдаль табе! А павесіў акуратна — арышт, крыміналка, псіхічная апрацоўка. Таварыш Андропаў можа спаць спакойна, у асобна ўзятай, як сказаў адзін антысавецкі пісьменьнік, «за азадак краіне» былыя «ідэалы» на ганаровым месцы, пыл зь іх зьдзмухаюць і анучкай шаруюць як найдаражэйшую рэч у сьвеце. Яны ўсе пад падазрэньнем на нармальнасьць, Юры Уладзіміравіч шаноўны, тыя, хто не ўладу любіць, а мову сваю мужыцкую, хто не цудоўны флаг з арнамэнтам мілуе, а свой нац’яналістычны, беларускі гэтак званы, «бела-красна-белы», тфу!

Карацей кажучы, усе мы ў пільнага сьледчага пад падазрэньнем. Але што ж, такі лёс: аматары роднай мовы і роднага сьцягу заўжды былі на шчасьлівай і талерантнай да чужынцаў зямельцы беларускай у чорным сьпісе — пры Сталіне (тс-с!), пры наступных генсеках і пры цяперашнім, выбачайце, начальстве. Прыпамінаюцца міжволі часы кароткія як сон, калі ў нас Шушкевіч кіраваў, дык вось: ніводнага чалавека з «незарэгістраваным» сьцягам — савецкім там, БССР-аскім не арыштавалі, не начапілі кайданкі, не засудзілі. Дарэчы, у «псіхушку» не пасылалі тым болей, нават не дадумаліся да такога вынаходніцтва. Вось такое атрымалася ў мяне параўнаньне ўладаў і іхняй любові да кавалка тканіны на тронку. Як там тыя Slade сьпявалі?

Каментары3

Цяпер чытаюць

Лукашэнка апраўдваецца за ідэю з прыездам 150 тысяч пакістанцаў — гэта, каб «захаваць наш народ»27

Лукашэнка апраўдваецца за ідэю з прыездам 150 тысяч пакістанцаў — гэта, каб «захаваць наш народ»

Усе навіны →
Усе навіны

«Мякка кажучы, мяне трэсла». Беларуска атрымала рахункі на 40 тысяч еўра за чатыры дні ў швейцарскай бальніцы9

«Атрымліваем абрыўкі інфармацыі, у нас няма сувязі». Сястра Марыі Калеснікавай расказала апошнія навіны пра яе4

Вітальд Юраш: Польшча здрадзіла беларускай апазіцыі27

Індыя абвінавачвае Пакістан у гібелі турыстаў і пагражае пакінуць яго без вады. Краіны на мяжы вайны9

«Калі грамадствы рыхтуюць да вялікай вайны, то эксплуатуюць і боязь яе»5

Ватыкан запрасіў Святлану Ціханоўскую на пахаванне Папы Францішка5

Ці можа Ігар Сергеенка, які знаходзіцца ў санкцыйным спісе Еўрасаюза, трапіць у Ватыкан? Аказваецца, лёгка!7

Беларусы ўсё часцей прападаюць, едучы на працу ў Расію5

Маскоўскі суд арыштаваў актывы выдаўца гульні «Свет танкаў»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка апраўдваецца за ідэю з прыездам 150 тысяч пакістанцаў — гэта, каб «захаваць наш народ»27

Лукашэнка апраўдваецца за ідэю з прыездам 150 тысяч пакістанцаў — гэта, каб «захаваць наш народ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць