«Пякельная праца». Беларуска расказала, як зарабіць 200 рублёў у дзень на чарніцах
Беларуска выклала відэа, як зарабіць 200 рублёў у дзень на чарніцах, у тыктоку, заўважыла Blizko.by. Працаваць прыйдзецца ўвесь дзень.

Па словах блогеркі, цана на ягады цяпер ад 10 рублёў за літр. Яна адзначыла, што сабраць вядро на 10 літраў зойме 4-5 гадзін.
«Перабраць — гадзіны з паўтары», — расказала яна.
На думку дзяўчыны, за дзень можна сабраць, калі добра працаваць, два вядры.
Карыстальнікі ў каментарах адзначылі, што гэта вельмі цяжкая праца.
- Калі дорага, то ёсць лес — там бясплатна.
- Купляю па 15 рублёў у бабуль за літр, мне здаецца, што гэта нядорага.
- Збіраць вельмі цяжка, асабліва калі нязвыклы, пякельная праца!
- Дзе вы знайшлі чарніцы, кусты пустыя, ягад няма.
Каментары