Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек
З пачатку шырокамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны загінула ўжо больш за 120 тысяч расійскіх вайскоўцаў. Такую інфармацыю апублікавала Руская служба Бі-бі-сі сумесна з выданнем «Медыязона» і валанцёрамі, што збіраюць даныя з адкрытых крыніц.

За апошнія два тыдні — з 11 па 25 ліпеня — было пацверджана яшчэ 2204 смерці. Паводле справаздачы, 27% загінулых — гэта добраахвотнікі, якія падпісалі кантракт ужо пасля пачатку вайны, хаця ў 2023 годзе такіх было толькі 14%.
Больш за палову загінулых (53%) на момант пачатку ўварвання не мелі дачынення да арміі ці Расгвардыі. Сюды ўваходзяць добраахвотнікі, мабілізаваныя і зняволеныя, якіх вербавалі на вайну з калоній.
Сярод рэгіёнаў Расіі найбольшыя страты нясуць жыхары Башкартастана — загінула прынамсі 5806 чалавек. Пры гэтым 80% з іх — выхадцы з сельскай мясцовасці або малых гарадоў.
Цяпер чытаюць
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

Каментары
Хоць гэта і нашкодзіла эканоміцы Саудаўскай Арабіі ў кароткатэрміновай пэрспэктыве, выглядае, што ЗША аказалі фінансавую падтрымку. Як сьведчыць адна крыніца, тагачасны дырэктар ЦРУ Кейсі прапанаваў шэйхам фінансавыя рэпарацыі ў абмен на гэты крок. Гэта пацьвярджаецца тым фактам, што ў 1986 годзе 80% саудаўскай нафты прадавалася праз амэрыканскія кампаніі, такія як Exxon, Mobil, Texaco і Chevron.
У выніку Бальшавіцкая імпэрыя пагрузілася ў глыбокую рэцэсію. Ужо далікатнае, цэнтралізавана плянаванае гаспадарка Бальшавіцкай імпэрыі не змагла справіцца з шокам. Замежная запазычанасьць СССР вырасла з 30 мільярдаў даляраў у 1986 годзе да 50 мільярдаў даляраў у 1989 годзе.
Урэшце, цэны на нафту аднавіліся, дасягнуўшы прыбытковасьці для Саудаўскай Арабіі ў пачатку 2000-х. Але да таго часу яны, верагодна, назапасілі значныя сувэрэнныя фонды з высокапрыбытковых 1970-х гадоў. ЗША ж, тым часам, атрымалі значны прыбытак. У 1986 годзе амэрыканскія бэнзакалёнкі нават раздавалі бяспланны бэнзін у якасьці рэклямы.
Гэты абвал цэнаў на нафту быў галоўным фактарам перамогі ЗША ў Халоднай вайне. Выніковыя эканамічныя цяжкасьці вымусілі Бальшавіцкага мафіёзнага боса Міхаіла Гарбачова пайсьці на непапулярныя палітычныя саступкі. Ягоныя спробы рэформаў (ягонай імпэрыі) былі асуджаныя на правал з-за недахопу сродкаў. Рыторыка Гарбачова не знайшла водгуку ў насельніцтва, якое ўсё больш беднела і патрабавала адказнасьці за недальнабачныя дзеяньні ўраду. Гэта адкрыла шлях для антыкаляніяльнай жорсткай крытыкі ўсёй Бальшавіцкай імпэрскай сыстэмы. Да канца 1980-х гадоў распад Бальшавіцкай імпэрыі быў непазьбежны.