ЗША ўвядуць візавы заклад для грамадзян некаторых краін. Ён можа дасягаць 15 тысяч даляраў
ЗША плануюць увесці заклад ад 5 000 да 15 000 даляраў для грамадзян некаторых краін, якія падаюць заяўку на турыстычную або дзелавую візу, піша Deutsche Welle.

Фота ілюстрацыйнае
Як паведамляе Дзярждэпартамент ЗША, дакладную суму будуць вызначаць супрацоўнікі консульстваў. Грошы вернуць, калі чалавек выконвае ўсе візавыя правілы падчас знаходжання ў ЗША. Калі ж не — то заклад забярэ амерыканская дзяржава.
Мера тычыцца краін, чые грамадзяне часта перавышаюць дазволены тэрмін знаходжання ў ЗША. Пакуль пералік гэтых краін не апублікаваны.
Новыя правілы пачнуць дзейнічаць праз два тыдні пасля афіцыйнага паведамлення і будуць дзейнічаць у рамках двухмесячнага пілотнага праекта.
У якія краіны для беларусаў найбольш дарагія турыстычныя візы? Лідар нечаканы
Электронная віза ў Беларусь: для жыхароў якіх краін, колькі дзейнічае і для чаго патрэбна?
Эксперт патлумачыў, калі варта пачынаць рабіць шэнгенскую візу, каб трапіць на адпачынак у Еўропу
«Віза не прызначаная для турызму». Беларуса дэпартавалі з Польшчы за «нямэтавую» паездку ў Чэхію
Цяпер чытаюць
Хрыста Грозеў: ад рамантыка-радыёаматара да чалавека, які выкрыў самыя змрочныя таямніцы ГРУ і ФСБ. Як яго вербавала спецслужба Люксембурга і як ён вымушаны хавацца цяпер

Каментары