На пагранпераходзе «Брэст» на выезд з Беларусі па стане на 12:00 стаяць 3700 легкавых аўтамабіляў, паведамляе Памежны камітэт.

Сёння раніцай было 3500 машын, а за суткі чарга вырасла на 650 аўто. Такіх вялікіх чэргаў на выезд ніколі не было.
Прычым 13 жніўня была пераадолена мяжа ў 3000 аўто.
Днём 14 жніўня з зоны чакання выязджалі машыны, якія занялі чаргу вечарам 8 жніўня, то бок амаль праз шэсць сутак. Атрымліваецца, што ў сярэднім за суткі чарга прасоўвалася прыкладна на 450 машын.
У прыгранічных чатах пішуць, што цягам апошніх двух сутак хуткасць афармлення знізілася, і за суткі з зоны чакання выязджае ўсяго каля 320 легкавікоў.
Атрымліваецца, што тыя, хто цяпер займае месца ў электроннай чарзе, змогуць трапіць у Польшчу толькі праз 7—8 сутак.
Каментары
3700 / 320 не будзе 7-8