Грамадства66

Вальфовіч: Мэты вучэнняў «Захад-2025» выключна абарончыя

Дзяржсакратар Рады бяспекі нагадаў, што «ў мэтах зняцця напружання ўсе раёны правядзення вучэнняў перанесены ў глыб тэрыторыі краіны».

Фота: БелТА

Мэты вучэнняў «Захад-2025» выключна абарончыя. Пра гэта журналістам заявіў дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч падчас наведвання шэрагу прадпрыемстваў Аршанскага раёна, піша БелТА.

«Ужо столькі сказана кіраўніком нашай дзяржавы, кіраўніцтвам Міністэрства абароны аб тым, што гэтыя вучэнні («Захад-2025») планавыя, такія вучэнні праходзяць раз на два гады. Мэты вучэнняў зусім не наступальныя. На тэрыторыі нашых суседніх дзяржаў праводзяцца вучэнні выключна з наступальнымі мэтамі. Для нашых вучэнняў пастаўлена выключна абарончая мэта — абарона Саюзнай дзяржавы», — сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Ён таксама дадаў, што ў мэтах зняцця напружання ўсе раёны правядзення вучэнняў перанесены ў глыб тэрыторыі краіны, хоць першапачаткова планавалася задзейнічаць практычна ўсе палігоны ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях.

«А нашы суседзі, у адказ на нашу добразычлівую рыторыку, разгарнулі групоўку войскаў для правядзення вучэнняў на палігонах паблізу нашай мяжы. Так, сёння больш за 1 тыс.чалавек знаходзіцца на палігоне Падброддзі, за 15 км ад нашай мяжы. Як нам на гэта рэагаваць? Перадыслакаваная дадатковая частка авіяцыі на аэрадромы Польшчы і краін Прыбалтыкі, дзе знаходзіцца звыш 148 самалётаў. Праводзяцца і іншыя мерапрыемствы, якія нас павінны насцярожыць і, напэўна, штурхнуць на меры ў адказ, справакаваць хочуць. Але мы разумныя людзі, мы нікога правакаваць не будзем, адсочваем і гатовыя даць істотны адпор нядобразычліўцам, калі яны раптам асмеляцца паквапіцца на нашу тэрыторыю. Сваю зямлю мы нікому не аддамо, мы яе будзем абараняць да апошняга ўздыху, як абаранялі яе нашы продкі», — падкрэсліў дзяржаўны сакратар.

Ён таксама звярнуў увагу на планавы характар і вучэнняў АДКБ, якія ў тым ліку пройдуць і на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

«Практычна ўсе кантынгенты краін АДКБ прыбылі на палігон Ласвіда, які таксама знаходзіцца ў глыбіні нашай краіны. Гэта таксама планавыя вучэнні, якія праходзяць па чарзе на тэрыторыі краін АДКБ. Самыя буйныя вучэнні на тэрыторыі Беларусі — «Узаемадзеянне-2025».

На іх будуць задзейнічаны Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання (КСАР). Трэба будзе адпрацоўка пытанняў, звязаных з лакалізацыяй канфлікту на тэрыторыі адной з дзяржаў», — адзначыў Аляксандр Вальфовіч. 

Каментары6

  • Военный прокурор
    27.08.2025
    Весь мир помнит предыдущие "мирные" учения
  • Рютте
    27.08.2025
    Да-да, как и СВО, блаблабла
  • Сымон
    27.08.2025
    Калі галоўнага брахуна часам ёсць сэнс паслухаць, то гукі ад брахуноў-шасцёрак увогуле ня вартыя ўвагі

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»29

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Воспа магла стаць смяротнай не адразу2

Людзі абрываюць тэлефоны, на кватэру прэтэндуе 2‑3 чалавекі. Анонс іпатэкі пад 1% выклікаў ажыятаж5

Былая палітзняволеная Наста Лойка сустрэлася са сваім сабакам — праз амаль чатыры гады4

Беларускія студэнты заваявалі шэсць залатых медалёў на Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе6

Сын прэзідэнта Зімбабвэ, меркавана, лячыўся ў Беларусі ад наркатычнай залежнасці1

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны1

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы23

Што такое тэорыя няправільнага абутку?4

Дачка расійскага генерала, адказнага за мабілізацыю, дапамагае ўхіляцца ад войска за грошы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»29

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць