Грамадства33

У Вільні прайшла акцыя салідарнасці са Статкевічам

Афіцыйнай інфармацыі пра месцазнаходжанне Мікалая Статкевіча, які адмовіўся выязджаць у Літву і вярнуўся ў Беларусь, дагэтуль няма.

Фота: тэлеграм-канал Сяргея Спарыша

У Вільні прайшла акцыя салідарнасці з палітыкам і палітвязнем Мікалаем Статкевічам.

Удзельнікі акцыі з бел-чырвона-белымі сцягамі і парасонамі сабраліся на плошчы Вінцаса Кудзіркі, каб падтрымаць Статкевіча і ўсіх беларускіх палітвязняў.

Удзельнікі з партыі «Народная Грамада», руху палітвязняў RE:BELarus і арганізацыі «Дапамога» заявілі, што патрабуюць неадкладнага і безумоўнага вызвалення Міколы Статкевіча і ўсіх вязняў сумлення ў Беларусі.

Статкевіч быў сярод 52 палітвязняў, якіх 11 верасня вызвалілі і вязлі дэпартаваць у Літву. Аднак Статкевіч выбіў дзверы аўтобуса і вярнуўся ў Беларусь. Паступалі звесткі, што цяпер ён зноў у калоніі ў Глыбокім. Але афіцыйнай інфармацыі пра яго месцазнаходжанне дагэтуль няма. Жонцы Статкевіча таксама не паведамляюць, дзе цяпер яе муж.

Каментары3

  • Ох
    05.10.2025
    "Удзельнікі з партыі «Народная Грамада» і руху палітвязняў RE:BELarus заявілі..."
    Atsiprašau, а кому... они это заявили? В том направлении, куда они это заявили - Новотель и магазин косметики. Просто констатирую факт.
  • Кожны робіць што можа!
    05.10.2025
    Ох, вы першы дзень гэта ўсё назіраеце? Яна і заявілі тым, хто сядзіць зараз у тым Наватэлі. Ці вы думаеце, грантадонары ў хостэле будуць жыць?
  • Ох
    05.10.2025
    Кожны робіць што можа!, дык это полунищий отель, 140 за дабл.

Цяпер чытаюць

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну29

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай26

«30 тысяч ужо аддаў за арэнду». Праграміст усё палічыў і ўзяў іпатэку ў Вільні6

У Польшчы знайшлі GPS-перадатчык у вагоне, які ездзіў у Беларусь і Украіну1

Расійскія дроны атакавалі цывільныя судны ў Чорным моры: загінуў марак-егіпцянін2

Узровень небяспекі падвышаны да аранжавага. На Беларусь ідуць залевы, шквальны вецер і град

Севярынец: Апоўначы здалося, што прыйшла смерць4

Можа, вам трэба 12‑пакаёвая кватэра ў Мінску? Маем такі варыянт3

Статкевіч заклікаў Лукашэнку не збіваць украінскіх дронаў, калі яны будуць ляцець на расійскія рэтранслятары24

Кароль Нідэрландаў запаліў на мундыялі: заўзеў супраць Швецыі, а потым патанчыў у раздзявальні Кюрасаа1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну29

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць