Грамадства88

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі

У Рэчыцы інспектары Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі аштрафавалі пяць чалавек за тое, што пры чыстцы снегу яны дапусцілі парушэнне.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва» 

Як паведамляе ДАІ, жыхары Рэчыцы прыбіралі снег каля сваіх прыватных дамоў і ў дварах, пры гэтым кідалі яго на праезную частку. Інспектары назвалі такое дзеянне небяспечным і спаслаліся на артыкул 22.10 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Паводле першай часткі гэтага артыкула, загрувашчванне вуліц, плошчаў, двароў і іншых зямель агульнага карыстання будаўнічымі матэрыяламі ці іншымі прадметамі караецца штрафам да пяці базавых велічынь (225 рублёў).

Другая частка артыкула прадугледжвае штраф да 25 базавых велічынь (1125 рублёў) за невыкананне абавязкаў па ўборцы і ўтрыманні ўчасткаў, у тым ліку прылеглых да ўласных зямельных участкаў.

Такім чынам, беларусам варта памятаць: снег трэба прыбіраць, каб не трапіць пад другую частку артыкула, але рабіць гэта правільна, каб не парушаць першую частку.

З 2025 года аўтамабілісты таксама абавязаныя прыбіраць снег з месцаў для стаянкі ў радыусе метра вакол сваіх машын. Кідаць снег на праезную частку забаронена — лепш выкарыстоўваць газоны або іншыя неканфліктныя зоны.

@nashaniva У Беларусі схаладае да мінус трыццаці! Лютыя маразы і жудасныя снегапады ўжо паралізавалі Еўропу – заторы, адмены рэйсаў і цягнікоў, закрыццё школ. Цалкам верагодна, што і да нас дойдзе! #прогнозпогоды #погодабеларусь #беларусьновости #снегопад #снег ♬ mirage - théos & Antent

Каментары8

  • вось гэта я разумею
    04.01.2026
    дасканалае заканадаўства
    Не прыбраў снег - частка першая
    прыбраў на дарогу - частка другая
    прыбраў ад дарогі - частка трэцяя.
  • Нічога новага
    04.01.2026
    Дык тут заўжды так: зрабіў - штраф, не зрабіў - таксама штраф. Жыцьцё ў "узком міре" яно такое... сьмешнае і бязглуздае, але адначасова бязьлітаснае і бясчалавечнае. Як сумесь цырка, псыхлякарні і канцлягера.
  • Гы
    04.01.2026
    Снег трэба было есці :)

Цяпер чытаюць

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў2

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі завод выпусціў ружовы маянэз1

Сын Рамзана Кадырава трапіў у цяжкую аварыю16

Святлана Ціханоўская паедзе на Давоскі форум15

Памёр кінааператар Анатоль Забалоцкі

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі42

Колькі каўбасы выходзіць з тоны курыцы і куды дзяюць курыныя косткі?4

У Гомелі ствараюць галерэю снегавых скульптур пад адкрытым небам1

Кампанію «Белвест» прызналі эканамічна неплацежаздольнай

«Я нідзе не еў смачнейшай бульбы». Як беларус знайшоў сябе на краі свету9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў2

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць