Грамадства1010

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах

Лёс яе мужа Сяргея Сандалюка невядомы, іх судзілі разам.

Сяргей Сандалюк справа. Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама

Сяргей Сандалюк — былы намеснік начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС. Гэту пасаду ён займаў у 2013‑2018 гады. Пад кіраўніцтвам гэтага ведамства знаходзяцца ўсе беларускія СІЗА, калоніі, турмы.

Разам з жонкай Анжэлай іх судзілі ў жніўні 2024 года па «народным» артыкуле 342 (частка 1) Крымінальнага кодэкса — звычайна па ім судзяць за ўдзел у пратэстах.

У лістападзе 2024 года іх судзілі зноў — незразумела, ці гэта быў суд за іншы марш, ці пасля апеляцыі папярэднюю справу адправілі на паўторны разгляд.

Стаў вядомы прысуд Анжэле Сандалюк, вынесены ў лістападзе 2024-га. Па інфармацыі Dissidentby, жанчыне далі два гады пазбаўлення волі. Магчыма, яна ўжо адседзела ўвесь тэрмін і выйшла (невядома, колькі часу жанчына была ў СІЗА).

Прысуд яе мужа невядомы.

Каментары10

  • Т
    12.01.2026
    Не асуджаю іх.
    Ў 2020 яны сталі на бок народу, на бок святла, сумлення і годнасці.
  • Кринж
    12.01.2026
    Вот это да... Неожиданно. Даже такие винтики системы стали криво,даже им надоело.Молодцы,что тут скажешь,лучше поздно чем никогда.
  • Андрусь
    12.01.2026
    Т, па-мойму у 20-ым годзе было тое ж, што і ў 22-гім ва Украіне, толькі маскалі зрабілі гэта без войскаў. А такія як герой артыкула і іншыя "невероятные" дазволілі гэтаму адбыцца.

Цяпер чытаюць

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны24

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска расказала, як яе маці не пусцілі ў Мінску на аўтобус у Варшаву1

Мінскі паслядоўнік Ніколы Тэслы прыпаяў 10 батарэек да электрасамаката — і спаліў кватэру3

У аварыі пасажырскага аўтобуса ва Украіне дзевяць чалавек загінулі, восем пацярпелых

На BMW з нямецкімі нумарамі, расійскім і савецкім сцягамі і крыжамі: прыгоды расіяніна, які ехаў з Германіі праз Беларусь18

Белгарад амаль цалкам абясточаны пасля ракетнага ўдару4

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне28

У Санкт-Пецярбургу быў атакаваны нафтавы тэрмінал

Тэйлар Свіфт і Трэвіс Келсі ажаніліся4

«Нармалізуе савецкую ваенную эстэтыку»: брытанскія палітыкі заклікаюць прыбраць «Машу і Мядзведзя» са стрымінгавых сэрвісаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны24

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць