Надвор'е

Цяпло ў мінскія кватэры вярнулася цалкам толькі сёння

Асноўныя работы на пашкоджаным участку цеплатрасы завершаны, і ацяпленне зноў падаюць у жылыя дамы. Пра гэта ў эфіры «Першага інфармацыйнага» расказаў намеснік дырэктара ЖКГ № 1 Маскоўскага раёна Мінска Дзяніс Фёдараў.

Фота: Мінскэнерга

У пяці раёнах Мінска 19 студзеня ўзніклі праблемы з ацяпленнем і гарачай вадой праз прарыў участку цепламагістралі. У выніку было парушана цеплазабеспячэнне больш за 3 тысяч дамоў. Каб хаця б часова іх абагрэць, былі аператыўна запушчаны мясцовыя рэзервовыя кацельні.

Таксама месцамі праз аварыю ўтварыўся марозны смог, што можа быць небяспечна для здароўя.

Цяпер, па словах Дзяніса Фёдарава, асноўныя работы на пашкоджаным участку завершаны. Рабочыя паставілі новы элемент цеплаправода, трубу запоўнілі сеткавай вадой для ўключэння цепламагістралі. Адноўленыя сістэмы цеплазабеспячэння жылых дамоў, арганізаванае выцісканне паветра з сістэм ацяплення, выкананы мерапрыемствы аднаўлення тэмпературнага рэжыму ў кватэрах людзей.

Як адзначыў намеснік дырэктара ЖКГ № 1 Маскоўскага раёна, для аператыўнай работы таксама арганізавалі кругласутачную гарачую лінію. На яе паступаюць асобныя звароты мінчан адносна адсутнасці ацяплення ў асобных пакоях і недастатковага прагрэву ацяпляльных прыбораў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Як у кіно. У цэнтры Гродна 19‑гадовы хлопец з аднаго ўдару паваліў слуп13

Свет на парозе фінансавага абвалу, яшчэ больш агрэсіўны Трамп і небяспека для Тайваня. The Economist даў прагноз на 2027 год13

Жанчыне, якая арганізавала ў Мінску незалежную культурную прастору, далі пяць гадоў калоніі18

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць