Грамадства44

Колькі вёсак знікла ў Беларусі за мінулы год

А на Віцебшчыне зарэгістравалі новы населены пункт.

Штогод у краіне публікуецца бюлетэнь «Змяненні назваў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь». Адзін з раздзелаў прысвечаны аб’ектам, якія спынілі сваё існаванне, піша Myfin.

Згодна з данымі, апублікаванымі на сайце прадпрыемства «Белгеадэзія», у Беларусі ў мінулым годзе былі прыняты рашэнні аб скасаванні:

  • у Гомельскай вобласці: у Чачэрскім раёне — пасёлкаў Аляксееўка, Бязбожнік, Зарэчча і Калініна; у Буда-Кашалёўскім раёне — пасёлка Мігай;

  • у Віцебскай вобласці: у Верхнядзвінскім раёне — вёсак Важаны, Давыдава, Заломы;

  • у Мінскай вобласці: ва Уздзенскім раёне — вёскі Малая Дзешчанка.

Па шэрагу аб’ектаў рашэнні прымаліся ў канцы 2025 года, а ўступілі ў сілу ўжо ў пачатку 2026 года.

Акрамя таго, былі скасаваныя некаторыя сельсаветы. Напрыклад, знік Варноўскі сельсавет (Кармянскі раён) — населеныя пункты перададзены ў Кароцькаўскі сельсавет. Населеныя пункты Арэхаўскага сельсавета (Маларыцкі раён) перададзены ў Алтушскі сельсавет.

Таксама спыніў існаванне чыгуначны прыпыначны пункт Разлогі (Пастаўскі раён).

Пры гэтым у 2025 годзе ў Беларусі быў афіцыйна зарэгістраваны новы населены пункт — хутар Ізумрудны ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці.

Каментары4

  • 25.01.2026
    Нешта пра астатнія паветы забыліся .
    Няма жыхароў ,нямя справы .
  • Hrv
    25.01.2026
    Изумрудный… Ндааа… Прям как какой-то санаторий в Крыму, а не белорусский хутор. Трешовее этого только исчезнувший Безбожник (туда ему и дорога).
  • Вяснячка з-пад Вушачы
    25.01.2026
    Хто ўладальнік "ізумрудного"? Не з-за ўсходняй мяжы выпадкова?

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі18

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска набыла сталінку ў дачкі Янкі Брыля і паказала, як яе перарабіла ФОТЫ7

Ціханоўская і Латушка ў Варшаве ўсклалі вянкі разам з Наўроцкім і Наўседам14

У Дзяржынску лавілі казулю, якая прыбегла на двор дзіцячага цэнтра ВІДЭА1

У гістарычнага будынка з Глыбокага нарэшце з'явіўся гаспадар1

У новай абароннай стратэгіі ЗША назвалі Расію «пастаяннай, але кантраляванай пагрозай»4

У Капылі з душой упрыгожылі дзіцячую бібліятэку. Выцінанкамі з Пушкіным, Лермантавым і Ясеніным ФОТАФАКТ17

Віталь Кутузаў расказаў, як легенда італьянскага футболу Паола Мальдзіні правалэндаўся тры гадзіны, каб настроіць беларусу інтэрнет

Беларусь выводзяць з ізаляцыі не проста так — Зянон Пазняк пра палітыку Трампа74

Кемлівы і спрытны маладзён двойчы наехаў на агароджу дзеля страхоўкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі18

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць