Бізнэс працуе на беларускім рынку з 2008 года.

У Мінску выставілі на продаж гатовы аўтамабільны бізнэс — аўтахаўс «4колы». За ўсю кампанію цалкам уладальнік хоча атрымаць 491 354 рублі (эквівалент $165 тыс.), піша Office Life.
Бізнэс працуе на беларускім рынку з 2008 года. Аўтасалон займаецца камісійным продажам аўтамабіляў, тэрміновым выкупам, абменам па праграме Trade-In, афармленнем аўтакрэдытаў, а таксама падборам і дастаўкай машын з Кітая, ЗША і Еўропы.
Новы ўладальнік атрымае права арэнды крытага паркінга на 300 аўтамабіляў па адрасе: праспект Пераможцаў, 111В (побач з ГЦ «Арэна-Сіці» і «Мінск-Арэнай»).
3 лістапада на пляцоўцы прадавалася больш за 150 аўтамабіляў.
Разам з бізнэсам новаму ўладальніку перададуць офісы, кліенцкі павільён, зоны для падрыхтоўкі аўтамабіляў і фотаздымкі, зарадныя станцыі для электрамабіляў, а таксама аўтаматызаваную CRM-сістэму, сайт кампаніі і акаўнт у Instagram.
Выручку, прыбытак і прычыны продажу ўладальнікі гатовыя раскрыць патэнцыйным пакупнікам толькі пасля падпісання пагаднення аб неразгалошванні.
Варыянты з частковым продажам долі або прыцягненнем партнёраў уладальнікі не разглядаюць.
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары