3 сакавіка на чыгуначным перагоне Цімкавічы — Клецк у Капыльскім раёне грузавы цягнік, які рухаўся па маршруце Слуцк — Баранавічы, насмерць траўмаваў 79‑гадовага мясцовага жыхара, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.

Скрыншот з відэа
Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына ішоў проста па чыгуначных пуцях без выканання патрабаванняў асабістай бяспекі.
Машыніст падаваў гукавыя сігналы, аднак пешаход на іх не рэагаваў.
Каментары