Грамадства22

У Мядзелі хлопец прыкідваўся дзяўчынай і страсаў з мужчын грошы

У Мядзелі раскрылі падрабязнасці справы пра буйное махлярства ў інтэрнэце. 19‑гадовы хлопец выдаваў сябе за дзяўчыну, каб выманіць грошы за «інтымныя паслугі», паведамілі ў прэс-службе Следчага камітэта Беларусі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Малады чалавек стварыў фэйкавы профіль пад іменем «Дыяна» і завязваў стасункі з мужчынамі, каб прасіць у іх грошы. Адна з ахвяр заплаціла хлопцу 150 рублёў за матэрыялы парнаграфічнага характару, папярэдне загружаныя з інтэрнэту. На наступны дзень «Дыяна» прапанавала яму сустрэчу з «працягам» і пад рознымі зачэпкамі — аплата арэнды, гарантыя сустрэчы — пераканала мужчыну пералічыць яшчэ 1950 рублёў. Аднак пасля атрымання грошай сувязь спынілася.

Пасля таго ахвяра зразумела, што тут дзейнічае махляр, і звярнулася ў праваахоўныя органы. Міліцыя хутка знайшла маладзёна, якога раней ужо судзілі за такое правапарушэнне.

На допыце ён спрабаваў апраўдаць свае дзеянні цяжкім матэрыяльным становішчам: цяжарная жонка, недахоп грошай, неаплачаны штраф, але гэтыя аргументы не пераканалі следчых. Цяпер крымінальная справа паводле артыкулаў аб махлярстве і распаўсюдзе парнаграфіі перададзеная пракурору для накіравання ў суд.

Каментары2

  • Санта Бэрримор
    09.03.2026
    Так рано или поздно и на Гришу выйдут.
  • Андрусь
    09.03.2026
    Не варта перадаввць усё, што пішуць лукашысцкія карныя органы, яу чыстую манету. Асабліва, калі яны знайшлі сякеру пад лаўкай - "Міліцыя хутка знайшла маладзёна, якога раней ужо судзілі за такое правапарушэнне". То бок - узялі таго, хто ў іхнім полі зроку, прэсанулі, а НН перапісвае з поўнай верай таму нелегітымнаму (бо створаны нелегітымнай уладай) СК.

Цяпер чытаюць

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын2

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Усе навіны →
Усе навіны

У Барысаве распрацавалі пажарны танк для самых складаных узгаранняў ФОТЫ

КДБ абвесціў затрыманых кнігавыдаўцоў Яўдаху, Багдановіча і Коласа ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання12

Трамп незадаволены абраннем Маджтабы Хаменеі1

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею11

У Германіі ўпаў метэарыт, асколкі прабілі дахі дамоў3

Журналіст Павел Дабравольскі асуджаны на 9 гадоў пазбаўлення волі1

Юлія Семчанка: Давялося наступіць сабе на горла — я мусіла заставацца побач з сынам4

«Гомель — такая вёска?» Гамяльчанка абурылася праз афішу з расійскімі артыстамі11

У Слуцку шукаюць былых працаўнікоў завода «Эмальпосуд» для адраджэння тэхналогіі ліцця чыгункоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын2

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць