Эканоміка88

У пагоні за экалагічнасцю ў Францыі пачалі будаваць з утрамбаванай зямлі

Сучасная архітэктура часта спрабуе ўразіць нас шклом і бетонам, але часам самы незвычайны матэрыял можа ляжаць літаральна пад нагамі. У французскім Ліёне элітныя офісы зноў пачалі ўзводзіць з утрамбаванай зямлі. Паўтара стагоддзя таму такія дамы катэгарычна забаранілі пасля разбуральнай паводкі, а сёння старую тэхналогію падносяць як інавацыйнае эка-рашэнне для барацьбы са змяненнем клімату. 

Офісны будынак Viaterra у Ліёне, які стане штаб-кватэрай страхавой кампаніі Filhet-Allard. Фота: Maud Caubet

У ліёнскім раёне Пар-Дзьё проста зараз будуецца сяміпавярховы офісны будынак Viaterra, які стане штаб-кватэрай страхавой кампаніі Filhet-Allard. Галоўная фішка праекта, распрацаванага архітэктурнымі бюро Maud Caubet і Supermixx, палягае ў матэрыялах фасадаў. Каркас выкананы з дрэва, а прасценкі — з утрамбаванай сырой зямлі, земблябіту, які французы называюць «pisé» або «terre crue».

Традыцыя будаўніцтва землябітных збудаванняў была шырока распаўсюджана ў сельскай мясцовасці Францыі ў XVIII — пачатку XX стагоддзя, але амаль цалкам знікла ў наш час, саступіўшы больш надзейным і трывалым матэрыялам, якія сталі больш даступнымі.

Землябітныя блокі для фасадаў офіснага будынка Viaterra у Ліёне. Фота: Maud Caubet
Землябітныя сцены офіснага будынка Viaterra у Ліёне перад мантажом. Фота: Maud Caubet

Але паказчыкі землябіту робяць яго зноў актуальным матэрыялам ва ўмовах барацьбы са змяненнем клімату і агульнай экалагічнасці. Вугляродны след зямнога фасада складае ўсяго восем кілаграмаў на квадратны метр супраць сарака кілаграмаў у класічнага бетону. Больш за тое, зямля мае фенаменальную цеплаёмістасць: такія блокі прамярзаюць і награваюцца ў тры разы больш павольна, чым бетонныя сцены. Гэта азначае, што ў летнюю спёку офіс будзе захоўваць начную прахалоду без усялякіх кандыцыянераў, а зімой — утрымліваць цяпло.

Мантаж землябітных сцен на фасадах офіснага будынка Viaterra у Ліёне. Фота: Maud Caubet

Ствараць незвычайныя фасады даручылі мясцоваму стартапу Terrio, які забудоўшчык Icade выгадаваў ва ўласным бізнэс-інкубатары. Праект ужо нацэліўся на кучу прэстыжных узнагарод, хоць інавацыі як такой у матэрыяле няма — ліёнцы будавалі з землябіту стагоддзямі, пакуль ім не здарылася катастрофа.

Землябітныя сцены на фасадах будынка Viaterra у Ліёне. Фота: Maud Caubet

Забаронены матэрыял

Сырая ўтрамбаваная зямля гістарычна з'яўляецца традыцыйным будаўнічым матэрыялам для рэгіёна Рона-Альпы. Да сярэдзіны XIX стагоддзя Ліён быў шчыльна забудаваны такімі дамамі.

Аднак у 1856 годзе адбылася катастрофа. Рэкі Рона і Сона выйшлі з берагоў, і маштабная паводка літаральна змыла ніжнія раёны горада.

Зямля, якая не баіцца ветру і сонца, аказалася безабароннай перад доўгім уздзеяннем стаячай вады. Дамы раставалі на вачах.

Улады тады выдалі ўказ, які катэгарычна забараняў будаўніцтва з зямлі ў межах горада. Традыцыя захавалася толькі на ўзвышшах, накшталт раёна Круа-Рус, ды ў навакольных вёсках Дафінэ, дзе дагэтуль стаяць старыя землябітныя дамы з вялізнымі навісямі дахаў, што засцерагаюць сцены ад дажджу.

З таго часу ў мясцовым будаўніцтве запанаваў бетон, а пра землябіт забыліся як пра нешта маргінальнае і вясковае. І толькі цяпер, калі ў час еўрапейскіх летніх анамалій, якіх становіцца ўсё больш, людзі пачалі літаральна «варыцца» ўнутры бетонных скрыняў, забудоўшчыкі ўспомнілі пра тэхналогіі продкаў. 

Першы прарыў

Сапраўдны прарыў адбыўся яшчэ пяць гадоў таму ў іншым ліёнскім раёне — Канфлюанс. Менавіта там у 2020 годзе паўстаў офісны цэнтр L'Orangerie.

L'Orangerie будавала каманда сапраўдных фанатыкаў: архітэктурнае бюро Clément Vergély разам са швейцарцамі Diener & Diener і майстрам землянога будаўніцтва Нікаля Мёнье.

Офісны цэнтр L'Orangerie у Ліёне. Фота: Le Pisé

Яны замахнуліся на нечуванае — узвесці трохпавярховы будынак, дзе зямля будзе не проста дэкаратыўным фасадам, а апорнай канструкцыяй. Больш за тое, фасад складаўся з велізарных арак вышынёй адзінаццаць метраў.

Ім прыйшлося здабываць чыстую зямлю за трыццаць кіламетраў ад горада ў кар'еры Сен-Кантэн-Фалав'е, бо гарадская глеба была забруджаная смеццем. 286 гіганцкіх блокаў фармаваліся проста на будаўнічай пляцоўцы метадам моцнага прасавання без адзінай кроплі цэменту або хімічных дабавак.

Будаўніцтва з землябіту офіснага цэнтра L'Orangerie у Ліёне. Фота: Le Pisé
Будаўніцтва з землябіту офіснага цэнтра L'Orangerie у Ліёне. Фота: Le Pisé

Але галоўнай перашкодай стала не фізіка, а французская бюракратыя. Паколькі землябіт сёння ў Францыі лічыцца «нетрадыцыйным» матэрыялам, праект мусіў прайсці адмысловую эксперыментальную сертыфікацыю.

Інжынерам з бюро Batiserf давялося напісаць 750 старонак разлікаў — працу, вартую доктарскай дысертацыі, — каб даказаць інспектарам, што будынак не абваліцца.

І нават тады чыноўнікі з інспекцыі ўстанавілі абсурдна высокую планку бяспекі і прымусілі прымяніць дадатковыя страховачныя апоры, якія не нясуць ніякай рэальнай нагрузкі, а проста супакойваюць нервы камісіі.

Адбыўся цікавы віток гісторыі: землябіт, які калісьці лічыўся прыкметай беднасці і правінцыйнасці, сёння становіцца элітным матэрыялам для камерцыйнага будаўніцтва. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары8

  • Барадзед
    11.03.2026
    Семиэтажный афганский кишлак.
  • рэклама і даніна модзе
    11.03.2026
    І бетон і цэгла - той жа грунт і цеплаёмістасцю істотна адрознівацца не можа.
    што да вуглероднага следу, тут не узгаданы срок эксплатацыі тых аб'ектаў.
  • Отец Засандалий
    11.03.2026
    Современные люди живут на руинах старой, ушедшей от нас навсегда, цивилизации мёртвых богов. Недалекие, глупые и жадные. Как корабельные крысы, которым нельзя сбежать на берег...

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?19

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

«Пілі каву — і раптам вайна»: як беларуска спрабуе пакінуць Ізраіль4

Хакейнага заўзятара і кіроўцу асудзілі за палітыку. Падобна, што па справе Гаюна2

Бюджэт сярэдняй мінскай сям’і складае 3 436 рублёў на месяц

ЗША паабяцалі да $10 млн узнагароды за інфармацыю пра лідараў Ірана

Самая дарагая гітара ў свеце. «Чорны Stratocaster» Дэвіда Гілмара з Pink Floyd прададзены за $14,6 млн3

Бразільская пісьменніца напісала кнігу пра дзяўчынку з Беларусі

Новы фаварыт знакамітасцяў у пагоні за даўгалеццем: ін’екцыі пептыдаў5

У Мінску сёлета пабудуюць 12‑кіламетровую веладарожку6

У «Беллегпраме» патлумачылі, чаму не трэба зважаць на цану беларускіх тавараў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?19

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць