Грамадства1818

Хлопец расклеіў па Мінску чатыры тысячы аб’яў пра тое, што шукае дзяўчыну. Што з гэтага атрымалася?

На пачатку красавіка па ўсім Мінску людзі пачалі заўважаць шмат аднолькавых аб’яў. Прычым не самых звыклых для нашага часу.

На іх — фота 19‑гадовага Лёшы і тэкст пра тое, што ён шукае дзяўчыну. Як ён вырашыўся на такую задуму і што з гэтага атрымалася, піша Onliner.by.

Улётак для знаёмстваў Лёша надрукаваў каля 4000. Расклейваць іх хлопцу дапамагала каманда з 13 чалавек. Займаліся гэтым прыкладна тыдзень.

— Навіны пра гэта трапілі ў розныя паблікі, людзі пачалі пісаць мне ў асабістыя паведамленні і ў сацсетках.

Усяго за два тыдні адгукнулася прыкладна 400 чалавек, — усміхаецца Лёша.

Але на спатканні ён схадзіў толькі з трыма дзяўчынамі. Чаму так? Тут Лёша прызнаецца, што пошук кахання быў не адзінай мэтай яго смелага ўчынку.

— Мне хацелася стварыць нейкі рух, паглядзець, што з гэтага атрымаецца. Спрабаваць знайсці дзяўчыну з дапамогай папяровых аб’яў — вельмі арыгінальны, але зусім не выгадны спосаб знаёмства. Прасцей ужо на вуліцы падыходзіць да тых, хто спадабаўся — толку, напэўна, было б больш.

Аказваецца, у Лёшы ёсць уласны блог на YouTube, на які падпісаныя 97 тысяч чалавек. Хлопец праводзіць розныя чэленджы — напрыклад, прыходзіць на спатканне ў суправаджэнні мамы або надзявае на ногі ўцяжарвальнікі і жыве з імі 50 дзён — і здымае пра гэта відэа. Ролікі набіраюць сотні тысяч праглядаў.

Так што пошук дзяўчыны праз аб’явы — таксама своеасаблівы эксперымент Лёшы як блогера. Дарэчы, год таму ён ужо праводзіў падобны, толькі менш маштабны, і таксама здымаў пра гэта кантэнт. Аднак хлопец падкрэслівае: рамантычны складнік у гэтай справе ўсё ж ёсць.

— Сэнс гэтых аб’яў быў шырэйшы, чым проста пошук дзяўчыны. Мы з сябрамі за гэты час згуртаваліся і зрабілі свой унёсак у гісторыю Мінска. Людзі глядзелі на гэтыя лістоўкі, усміхаліся, перасылалі адзін аднаму… атрымлівалі пазітыўныя эмоцыі. Гэта ж крута!

І так, той самай, якая ў выніку запала ў сэрца Лёшы, стала адна з яго памочніц у расклейванні аб’яў. Падрабязней пра гэта ён абяцаў расказаць на сваім YouTube-канале.

Каментары18

  • Разам
    15.04.2026
    Вельмі добрая адпрацоўка каналаў распаўсюду інфармацыі - наступным разам будзе клеіць улёткі з заклікам Зянона да паўстання.
  • Indrid Cold
    15.04.2026
    Clavicular from Temu
  • Жвір
    15.04.2026
    Патэлефанаваў бы ў інтымсэрвіс, прывезьлі б прама пад дзьверы...

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА18

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў6

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

«Праца дысцыплінуе». Былых зняволеных адправілі збіраць камяні14

Палітзняволеная, якая выйшла на волю ў канцы лютага, нарадзіла дзіця1

Перавозчык не ўзяў мінчанку ў аўтобус, бо ў яе віза пачынала дзейнічаць праз чатыры гадзіны. А да мяжы было больш17

«Гэтыя карыкатуры дакладна не прымусяць нас змяніць курс». Мелоні дасціпна адказала Салаўёву5

Шэсць беларусак з трох краін рыхтуюцца пераплысці Ла-Манш

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА18

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць