Правакатару Мацвею Бяляю, які вярнуўся ў Беларусь, прызначылі прымусовае лячэнне
Мужчыну затрымалі ў межах крымінальнай справы.

Год таму прапагандысты сцвярджалі, што актывіст Мацвей Бяляй быў дэпартаваны з Літвы ў Беларусь, пасля чаго быў затрыманы.
Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», мужчыну затрымалі ў межах крымінальнай справы, але пасля таго, як ён сам вярнуўся ў Беларусь. Паводле шэрагу палітычных артыкулаў яму прызначылі прымусовае лячэнне.
Паводле версіі абвінавачвання, 3 сакавіка 2021 года Бяляй нанёс удар малатком па дзвярах Дома ўрада, пасля чаго быў затрыманы. Праз тры месяцы суд прызначыў яму прымусовае псіхіятрычнае лячэнне. Пазней мужчына апынуўся ў Літве і сцвярджаў, што нібыта здолеў уцячы з установы.
У ноч на 20 красавіка 2023 года ён закінуў самаробную запальную прыладу на тэрыторыю пасольства Беларусі ў Вільні.
Яго арыштавалі, пазней прысудзілі 11 месяцаў зняволення, якія ён адбыў падчас чакання суда. Пасля гэтага ён пакінуў Літву і жыў у розных краінах ЕС, у тым ліку спрабаваў атрымаць прытулак у Германіі, але атрымаў адмову.
Да 8 сакавіка 2025 года Бяляй актыўна вёў сацыяльныя сеткі, пасля чаго знік з публічнай прасторы. Неўзабаве ягонае імя знікла з базы вышуку Беларусі і Расіі. Прапагандысты сцвярджалі, што ён быў дэпартаваны з Літвы ў Беларусь. Але, як стала вядома праваабаронцам «Вясны», ён сам прыняў рашэнне вярнуцца ў Беларусь. 10 сакавіка 2025 года Бяляй быў затрыманы ў Беларусі ў межах крымінальнай справы, узбуджанай супраць яго яшчэ ў 2023 годзе, калі ён быў у эміграцыі.
Восенню 2025 года адбыўся суд. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 4 арт. 16 арт. 341 КК (падбухторванне да псавання маёмасці або апаганьвання будынкаў), ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).
У выніку суд Барысаўскага раёна прызначыў яму прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары з узмоцненым наглядам.
Цяпер чытаюць
«Калі і прыеду ў Беларусь, то ўжо як турыст». Аргенцінец хацеў зрабіць бізнэс у Беларусі, але яго выслалі за драбязу. Цяпер дазволілі вярнуцца, але ёсць нюанс
Каментары