Салаўёў выбачыўся перад Вікторыяй Боняй, але адмовіўся выбачацца перад Мелоні
Эфір з папулярнай расійскай блогеркай Вікторыяй Боняй прапагандыст Уладзімір Салаўёў правёў пасля таго, як Крэмль добразычліва адгукнуўся пра яе зварот да Пуціна. Да таго Салаўёў назваў яе «пацёганай шалавай», якой нельга «адкрываць свой брудны рот». А вось выбачацца перад Мелоні Салаўёў адмовіўся.

Расійскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў прынёс прабачэнні мадэлі і блогерцы Вікторыі Боні, што жыве ў Манака. Надзвычай папулярная блогерка запісала зварот да Уладзіміра Пуціна «ад імя народа».
Салаўёў з абразамі раскрытыкаваў той зварот. Але нечакана прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў сказаў, што Крэмль уважліва вывучае зварот Боні.
«Па-першае, вы цудоўна выглядаеце. Па-другое: так, вядома, я павінен папрасіць прабачэння. Вы абсалютна маеце рацыю. Вядома, я быў занадта эмацыйны, і вядома, якая б ні была матывацыя таго, пра што і чаму я так казаў — вядома, мне трэба было значна больш строга ставіцца да сваіх слоў», — сказаў прапагандыст.
Паводле яго слоў, «шаленства» ў яго выклікалі словы Боні пра тое, што Уладзіміра Пуціна баяцца — таму што іх падхапілі заходнія медыя, але прэзідэнта ў Расіі насамрэч народ любіць, а не баіцца, сказаў Салаўёў.
«Я рада, што вы папрасілі прабачэння», — сказала Боня і папрасіла папрасіць прабачэння ў прэм'еркі Італіі Джорджы Мелоні. Салаўёў называў яе шл**ай» і «фашысцкай нечысцю».
Прапагандыст адмовіўся.
«Вы разважаеце пра яе як пра жанчыну. Але хіба яна не прэм'ер-міністр Італіі? Я яе наогул не абражаю як жанчыну. Гэта пытанне палітычнае», — сказаў Салаўёў.
Каментары
сядзиць сучка(вульф салауёу)
на парозе ,
а ён брэща ,
цэлы дзень,
зарабляе трудадзень.
Пры ўсёй сваёй мярзотнасці Кірыенка і ягоная каманда - публіка досыць разумная і ў паліталагічным сэнсе вельмі адукаваная. Высвятліўшы, што зварот Боні як снежны ком пачынае акумулявать незадаволенасць шматлікімі амбежаваннямі і абыякавасцю ўлады да патрэбаў "шэраговага расейца", Кірыенка запусціў у гульню Салаў'ёва, Мілонава і Лебедзева з асабістымі і агульнасэксісцкімі выпадамі на адрас Боні. І тая клюнула. У выніку зварот Боні ператварыўся ў звычайную сварку селебрытіз з ШІ-ролікамі і выдатны сюжэт для малахаўскага шоў "Хай гавораць". Публіка хутка пераключыла ўвагу на сварку Боні і Салаў'ёва, а пра першапачатковыя праблемы ўсе забылі.
У выніку Пуцін выступіў перад дэпутатамі (якія нічога не вырашаюць), маўляў не перабольшвайце з абмежаваннямі. А дэбаты Салаў'ёва і Боні сталі канчатковай ганьбай для Боні, хай пад час дэбатаў яна і спрабавала трымаць крывы і незадаволены твар. Пры адсутнасці мадэратара тыя дэбаты ператварыліся ў дэмагагічны маналог Салаў'ёва і паўвыбачэнні кшалту "так, я сапраўды крыху перабольшыў на ваш адрас, але ж час гэткі".
У гэтай сувязі у чарговы раз хочацца ўзгадаць слушнасць паводзінаў Ціханоўскай, якая ніколі не адказвае на шматлікія спробы ўцягнуць яе ў падобныя безвыніковыя сваркі, каб аццягнуць ўвагу і палітычную энергію грамадцтва на нягодныя праблемы.