Грамадства3434

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Нядаўна стала вядома, што зніклая са 150 тысячамі даляраў экс-спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава ўжо пасля знікнення купіла дзве кватэры ў Мінску. З дапамогай ініцыятывы «Кіберпартызаны» «Люстэрка» высветліла некаторыя дэталі пра прадаўца аднаго з гэтых аб’ектаў.

Кватэру ў ЖК «Маяк Мінска» на вуліцы Пятра Мсціслаўца Мельнікава набыла ў грамадзяніна Беларусі на імя Аляксея Вітальевіча Чалаева. 

Уладальнікам ён пабыў нядоўга — каля 4,5 месяца. Журналісты спрабавалі з ім звязацца, аднак ні ў сацсетках, ні ў іншых крыніцах не знайшлося ніякай інфармацыі пра гэтую персону.

Прадстаўнікі ініцыятывы «Кіберпартызаны» праверылі пашпартныя звесткі Чалаева — і прыйшлі да высновы, што такога чалавека не існуе.

— На падставе наяўных у «Кіберпартызан» базаў звестак ёсць падставы меркаваць, што гэта пашпарт прыкрыцця Аляксея Лабеева — агента контрразведкі КДБ, які неаднаразова сустракаўся з Мельнікавай, — пішуць актывісты.

Да Чалаева кватэрай валодала Радзівонава Ангеліна Аляксееўна, 2 лютага 1990 года нараджэння. Яна набыла кватэру 16 мая 2025 года. 

Такога чалавека сярод грамадзян Беларусі насамрэч не існуе. А пашпарт, які фігуруе ў дакументах, аформлены 13 мая 2025 г., то бок за 3 дні да здзелкі куплі-продажу кватэры.

Таксама, паводле інфармацыі «Кіберпартызан», у некаторых дзяржаўных дакументах пашпарт на імя Аляксея Чалаева фігуруе разам з іншым пашпартам прыкрыцця на імя Васіль Кайчанка (VASILI KAICHANKA).

Раней прадстаўнікі ініцыятывы высветлілі, што «Васіль» — агент контрразведкі Беларусі, які ў студзені 2024 года прыбыў на Шры-Ланку сумесна з Лабеевым. Туды ж у гэты час прылятала Мельнікава.

Такім чынам, робяць выснову «Кіберпартызаны», кватэру Анжаліцы Мельнікавай на вуліцы Пятра Мсціслаўца па падстаўных дакументах перааформіў сам Аляксей Лабееў. А раней ён, у сваю чаргу, атрымаў яе ад іншай падстаўной асобы.

Былая спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава знікла ў сакавіку 2025 года. Апошні раз яе бачылі на Шры-Ланцы, куды ў той жа час прыязджаў Аляксей Лабееў — 32‑гадовы мужчына, з якім у Мельнікавай былі адносіны і які, як высветлілі журналісты, працуе ва Упраўленні вайсковай контрразведкі КДБ.

Пасля яе знікнення ў Польшчы завялі крымінальную справу, але што адбылося з Анжалікай, дагэтуль незразумела.

Праз год у сацсетках з’явіліся яе фатаграфіі з мінскай спартзалы, а бацька прызнаўся «Нашай Ніве», што яна ўжо «даўнавата» ў Беларусі. «Люстэрка» высветліла, што ўжо пасля знікнення Мельнікава набыла дзве кватэры ў Мінску. З трэцяй яе кватэры быў зняты арышт і аформлены падзел маёмасці з былым мужам.

Каментары34

  • Ахвяра рэжыму
    29.04.2026
    Давайце спынім гэтае цкаванне нарэшце. Яна ж маць!
  • Шницель
    29.04.2026
    Ребята, те базы данных, что вы когда-то утянули у властей давно уже протухли. Жизнь настолько быстро меняется, что требует постоянного наличия актуальных сведений, в т.ч. при пробиве людей по разным источникам. Не всегда вам и российский "Глаз бога" поможет, которым вы любите пользоваться, козыряя в своих публикациях добытыми из него сведениями по аккаунтам TG. Только за последние года кто-то умер, кто-то вышел замуж и сменил фамилию, кто-то поменял паспорт / водительские права, кто-то закрыл / открыл фирму, вышел из учредительства или вошёл в него, продал или купил недвижимость / автотранспортное средство и т.п. Все это требует постоянного доступа к актуальной информации в разных источниках.
  • Один английский лорд
    29.04.2026
    О, эта проклятая неизвестность!

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна16

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп паабяцаў прыняць перамогу дэмакратаў2

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША21

Ужо не 36,6. За 150 гадоў людзі сталі халаднейшымі6

Вы «сава» ці «жаўранак»? Навукоўцы навучыліся вызначаць гэта па валасах1

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА3

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна16

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць