Манекен дзяўчынкі на вакзале ў Мінску напалохаў і насмяшыў сацсеткі
У Threads абмяркоўваюць манекен у адной з крам з адзеннем «Світанак». Пост пра «крыху страшнаватую» дзяўчынку сабраў 1,5 мільёна праглядаў, выклікаўшы ў карыстальнікаў эмоцыі ад жаху да смеху.
«Паважаны «Світанак», а што вы паліце? У самым цэнтры Мінска, на вакзале, дзе велізарны паток турыстаў ды і ў цэлым пакупнікоў, у вашай краме, на ўваходзе нас сустракае гэты балючы цуд) яшчэ і стаіць справа ад уваходных дзвярэй у куце, каб, як у фільме жахаў, нечакана выклікаць прыступ панічкі. Кусь, за бачок! Каб не расслабляліся)», — напісала карыстальніца сеткі julie_krawt.
Пост сабраў 600 каментароў.
Найбольш дзяўчынка-манекен нагадала чытачам гераіню фільмаў жахаў.
«У галаве гучыць дзіцячы галасок пад крыпова трывожную музычку: пагуляй са мною, пагуляй, чаму ты са мной не гуляеш?»
«Госпадзі)))) гэта рэальна страшна))))»
«Рэальна стромна, жэсць».
Аднак шмат каго незвычайная лялька проста развесяліла. Карыстальнікі прызнаюцца, што не маглі стрымаць эмоцыі.
«Божачкі, я хвілін дзесяць рагатала, ледзь не задыхнулася ад смеху».
Хтосьці паглядзеў на манекен з жалем, заўважыўшы, што ён выглядае як «маленькая, бледная, хваравітая» дзяўчынка, якая «ручкі трымае так, нібы міласціну просіць».

Дзяўчынцы хутка знайшлі сям'ю.


А таксама імавернага аўтара.

Людзі сталі дзяліцца іншымі прычынамі сваіх фобій.


У выніку ў трэд прыйшлі прадстаўнікі кампаніі «Світанак», якія адмовіліся ад дзяўчынкі. Яны патлумачылі, што крама на вакзале, дзе стаіць лялька, насамрэч належыць прадпрыемству «ДарОрс» — манекен іх.
У кампаніі жа «ДарОрс» журналістам Onliner адказалі, што «не бачаць нічога страшнага ў гэтым манекене», але пад ціскам агульнай увагі дзяўчынку ўсё ж вырашылі прыбраць.
Каментары