Падзенне валюты пагоршыць далейшую інфляцыю ў краіне.

Фота: Fatemeh Bahrami/Anadolu via Getty Images
Курс іранскага рыала дасягнуў рэкордна нізкага ўзроўню — 1,8 млн за $1, паведамляе The Washington Post (WP).
Рыал пачаў падаць два дні таму і дасягнуў рэкордна нізкага ўзроўню сёння. Падзенне рыала пагоршыць далейшую інфляцыю ў краіне, дзе імпарт многіх тавараў — ад прадуктаў і лекаў да электронікі і сыравіны — залежыць ад курсу даляра.
Кошт рыала падаў з пачатку амерыкана-ізраільскай аперацыі ў канцы лютага. У канцы сакавіка валюта ўпершыню з таго часу паказала значны рост — на 6,7%, да 1,559 млн за $1.
Каментары