У Краслаўскім, Лудзенскім і Рэзекненскім раёнах на мяжы з Беларуссю і Расія раніцай абвяшчалася паветраная трывога, потым пагроза паветранай прасторы мінула, піша Delfi.lv.

Міністэрства абароны Латвіі паведамляла, што Нацыянальныя ўзброеныя сілы сумесна з саюзнікамі па НАТА пастаянна вядуць маніторынг паветранай прасторы, каб забяспечыць магчымасць неадкладна рэагаваць на патэнцыйную пагрозу. НВС узмацнілі патэнцыял супрацьпаветранай абароны на ўсходняй мяжы, накіраваўшы туды дадатковыя падраздзяленні.
Учора, у аўторак, ва ўсходняй Латвіі рассылаліся апавяшчэнні пра магчымую пагрозу ў паветранай прасторы. Пазней Нацыянальныя ўзброеныя сілы заявілі, што адзін беспілотнік заляцеў на тэрыторыю краіны.
Каментары