Грамадства

У Мінску выдалі кнігу пра Еўфрасінню Полацкую для невідушчых дзяцей

Прэзентацыя кнігі пра вядомую беларускую асветніцу для невідушчых і слабавідушчых дзяцей, выдадзеная Выдавецкай радай БПЦ, прайшла ў спецыяльнай школе №188 у Мінску, піша БелТА.

Выданне зроблена з улікам розных патрэб: тэкст надрукаваны шрыфтам Брайля, ёсць аўдыяверсія, а таксама ўключаная тактыльная выява іконы, якую можна «разгледзець» навобмацак. Да яе дадаецца спецыяльнае апісанне, каб дзеці маглі лепш уявіць вобраз.

Кніга стваралася як комплексны адукацыйны праект. Для тых, хто не чытае па Брайлю, прадугледжана аўдыя — яе можна паслухаць праз QR-коды. У агучванні ўдзельнічалі прафесійныя артысты і святар.

Аўтары падкрэсліваюць, што выбар постаці невыпадковы: Еўфрасіння Полацкая лічыцца не толькі духоўнай заступніцай Беларусі, але і важнай асветніцай, якая развівала адукацыю і культуру. Таму яе вобраз павінен стаць прыкладам для дзяцей.

Найбліжэйшым часам кнігу перададуць ва ўсе спецыялізаваныя ўстановы краіны, дзе вучацца дзеці з парушэннямі зроку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку1

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

На беларускім палігоне адпрацавалі прымяненне ядзернай зброі5

Пад Мінскам упершыню за доўгі час ажыў слаламны канал3

Франклін Грэм сустрэўся з дыпламатамі ў Вільні1

МЗС пракаментавала агнястрэльнае раненне беларускага грамадзяніна ў Польшчы5

На Гродзеншчыне ў аварыі загінулі жанчына і гадавалае дзіця2

Прайшлі ператрусы ў офісах кампаніі Royal Partners у Мінску

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны8

Пяцярых польскіх святароў і аднаго манаха высылаюць з Беларусі4

17‑гадовага блогера Міхаіла Драгуна, які збіраў грошы для лячэння Вані Сцяцэнкі, будуць судзіць. А ягоную 37‑гадовую сяброўку — не4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку1

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць