Грамадства22

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»

Праваабаронца і экс-палітвязень Леанід Судаленка ў сваім тэлеграм-канале выставіў копію ліста, які ён атрымаў ад суда Маладзечанскага раёна ў адказ на просьбу даць яму копію судовага рашэння, вынесенага па справе прызнання ягонай асабістай старонкі ў тыктоку «экстрэмісцкай». Аказваецца, уладальнік такой старонкі, паводле трактоўкі суда, не адносіцца да асоб, якія маюць права на атрыманне такой копіі.

«Аргумент суда выдатны ў сваёй прастаце:

я не магу атрымаць копію рашэння, бо «не ўдзельнічаў у справе».

То-бок:

  • маю старонку можна прызнаць «экстрэмісцкай»;
  • мае правы можна абмежаваць;
  • стварыць рызыку адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці;
  • нанесці шкоду рэпутацыі;

…але даведацца, на якой падставе гэта зроблена, — нельга?!

Пры гэтым мне нават не паведамлялі пра разгляд справы.

Суд разгледзеў пытанне, якое непасрэдна закранае мае правы:

  • без майго ўдзелу;
  • без магчымасці прадставіць свае пярэчанні;
  • без спаборнасці бакоў;
  • а цяпер яшчэ і без доступу да самога рашэння.

Вельмі зручная мадэль правасуддзя:

спачатку прызнаём «экстрэмістам», а потым тлумачым, што вы занадта старонні чалавек, каб чытаць рашэнне пра самога сябе», — піша Леанід Судаленка.

Каментары2

  • ПрЫуэд из прошлава
    04.06.2026
    Так а новАсць а ч0м? Лёне адказали? Гы гы гы
  • А ты?
    05.06.2026
    ПрЫуэд из прошлава,
    А ты таксама б рагатаў, калi б з табой такое здарылася?

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць