Хітры гомелец, каб не аддаваць даўгоў, правярнуў піруэт з распіскай
Упершыню ён узяў грошы ў доўг у свайго знаёмага ў лістападзе 2020 года.
Каб пацвердзіць сур’ёзнасць намеру вярнуць у абумоўлены тэрмін усю суму, склаў распіску. У далейшым ён неаднаразова звяртаўся па фінансавую дапамогу да таго ж таварыша. Сума кожнага новага «траншу» дапісвалася пад распіскай. Агулам сума доўгу вырасла да 70 тысяч рублёў.

Калі надышоў час плаціць па рахунках, пазычальнік падзяліў распіску напалову, разлічваючы такім чынам знішчыць адзіны дакумент, які пацвярджаў яго даўгавыя абавязацельствы. Але яго план праваліўся.
Міліцыя канфіскавалі два фрагменты распіскі. Была прызначана трасалагічная экспертыза цэлага па частках.
Згодна з заключэннем эксперта, сляды падзелу на распісцы з’яўляюцца разрэзамі і ўтварыліся ў выніку ўздзеяння нажніцамі.

У ходзе параўнальнага даследавання фрагментаў распіскі паміж сабой метадамі супастаўлення, няпоўнага і поўнага сумяшчэння па лініях падзелу ўстаноўлена супадзенне ніжняга канца фрагмента распіскі № 1 з верхнім канцом фрагмента распіскі № 2 як па агульных, так і па прыватных прыкметах. У выніку праведзенага даследавання эксперты злучылі фрагменты дакумента ў адзінае цэлае і аднавілі распіску, якая лічылася змененай.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары