Дзяўчыне захацелася ўзяць сабе трайное прозвішча, дзе два — прозвішчы двух мужоў
Што адказалі ў ЗАГСе?

Дзяўчына хацела насіць патройнае прозвішча: падвойнае яна атрымала ў першым шлюбе, а яшчэ адно хацела дадаць у другім, піша «Бярэзінская панарама».
З пытаннем пра прозвішча да начальніка аддзела ЗАГС Бярэзінскага райвыканкама Наталлі Белавус звярнуўся будучы муж.
— Падалі заяву ў ЗАГС на рэгістрацыю шлюбу, жонка захацела насіць патройнае прозвішча, але ёй адмовілі. Няўжо гэта правільна? У яе цяпер па пашпарце падвойнае прозвішча (ад папярэдняга шлюбу), і мы чулі, што паводле нашага заканадаўства пры рэгістрацыі шлюбу можна браць падвойнае прозвішча. А калі ўлічыць, што ў яе цяпер падвойнае прозвішча і плюс маё. Ну, то-бок можна тады…
Аднак адказ спецыяліста быў адназначным: так нельга. Пры рэгістрацыі шлюбу можна выбраць агульнае прозвішча, пакінуць папярэдняе або ўзяць падвойнае. Дарэчы, калі падвойнае прозвішча плануюць браць муж і жонка, яны павінны паміж сабой дамовіцца, якая частка будзе першай.
— Злучэнне больш чым двух прозвішчаў не дапускаецца. Калі да ўступлення ў шлюб ваша жонка ўжо мела падвойнае прозвішча, то з яе згоды будзе вызначацца, з якой складовай часткі дашлюбнага прозвішча будзе складацца новае прозвішча. Агульнае прозвішча сужэнцаў можа складацца не больш чым з двух прозвішчаў, злучаных пры напісанні дэфісам, — патлумачыла Наталля Белавус.
Прысваенне патройнага прозвішча пры заключэнні шлюбу заканадаўствам не прадугледжана.
Каментары