Іран адказаў, ці гатовы заключыць пагадненне аб заканчэнні вайны да прамежкавых выбараў у ЗША
Прэзідэнт Пезэшкіян кажа, што хоча каб ЗША вярнуліся да Мемарандума аб спыненні агню.

Прэзідэнт Ірана Масуд Пезэшкіян, выступаючы ў Нью-Ёрку заявіў, што Тэгеран гатовы ўкласці пагадненне аб заканчэнні вайны да прамежкавых выбараў у ЗША ў лістападзе, піша NBC News.
«Мы не хочам, каб гэта дайшло да прамежкавых выбараў… Мы хочам, каб амерыканцы вярнуліся да Мемарандума аб узаемаразуменні [аб спыненні канфлікту і адкрыцці Армузскага праліва] да прамежкавых выбараў», — заявіў ён.
У той жа час у адказ на запыт NBC News прэс-сакратарка Белага дома Ханна Кэлі акцэнтавала ўвагу на забойствах іранскім рэжымам амерыканцаў за мяжой і тысяч уласных грамадзян, а таксама на тэрарыстычных актах у Армузскім праліве і нападах на суседнія краіны ў рэгіёне.
Каментары Пезешкіяна прагучалі праз два дні пасля выступу прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў ААН, падчас якога той заявіў, што, на яго думку, іранскі рэжым не ўкладзе пагадненне да восеньскіх выбараў, паколькі будзе чакаць вынікаў выбараў у Белы дом.
Тады амерыканскі прэзідэнт таксама паведаміў, што разважае, ці ўкладзе пагадненне з Іранам і дасць краіне магчымасць аднавіцца, ці хутка знішчыць Ісламскую Рэспубліку, каб яна больш не магла несці пагрозу іншым дзяржавам.
Каментары