Свет33

У сталіцы Канады вырашылі перайменаваць вуліцу, названую ў гонар Трампа

Гарадская рада Атавы аднагалосна падтрымала пачатак працэдуры перайменавання Трамп-авеню ў раёне Цэнтральнага парку канадскай сталіцы, паведамляе канадскі тэлеканал CTV News.

У гонар Дональда Трампа вуліца была названая вельмі даўно, яшчэ да таго, як ён стаў прэзідэнтам нават першы раз. Рэч у тым, што назвы вуліц у гэтым раёне з моманту яго забудовы звязаныя з Нью-Ёркам, а Трамп да прыходу ў палітыку быў вядомы ў гэтым горадзе як забудоўшчык.

Кансультацыі з жыхарамі Трамп-авеню правядзе член гарадской рады Райлі Брокінгтан. Жыхарам прапануюць выбраць новую назву — яна можа быць звязаная з нью-ёркскай тэматыкай або быць цалкам нейтральнай. Канчатковы варыянт плануюць вынесці на разгляд гарадской рады ў 2027 годзе.

Гэта ўжо не першая спроба перайменаваць вуліцу. Падчас першага прэзідэнцкага тэрміну Трампа жыхары ўжо галасавалі па гэтым пытанні. Тады вынік аказаўся роўным: 21 хатняя гаспадарка выступіла за перайменаванне, 21 — супраць, яшчэ 20 устрымаліся. У выніку назву вуліцы тады вырашылі захаваць.

Каментары3

  • Барадзед
    24.09.2026
    Можно назвать в честь оленя из м/ф "Сезон охоты".
  • .
    25.09.2026
    Теперь будет "Олений тупик"?
    Нефиг было спешить зад лизать, теперь не надо было бы дергаться.
  • Трампу - трампавае
    25.09.2026
    Не трэба марнаваць грошы на перайменаванне - таблічкі і дакументы не танныя. Прасцей і танней - гэта дазволіць на гэтым авеню публічную дэфекацыю не толькі для сабачак, але і для людзей усіх узростаў. Каб смурод і хмары мух не магла спыніць нават мяжа і Нацыянальная гвардыя ЗША. Няхай Авэнью Трамп будзе самай засранай авэнью на планеце Зямля!

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць