Адзін з беларускіх банкаў увёў камісію 20 працэнтаў за прыём наяўных расійскіх рублёў
Павысіў камісію за прыём на рахункі наяўных расійскіх рублёў да 20% «Неа Банк Азія».

Фота: Яндэкс-карты
«Дадзеная плата спаганяецца з усіх фізічных асоб, уключаючы рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў. Для новых рахункаў змены дзейнічаюць з 29 ліпеня, а для рахункаў, адкрытых да гэтай даты, новы тарыф уступае ў сілу з 31 жніўня», — паведамілі ў прэс-службе банка.
Беларускія банкі ў мінулым месяцы пачалі масава ўводзіць камісіі за прыём наяўных расійскіх рублёў на рахункі нерэзідэнтаў.
Каментары