На таргах 10 жніўня амерыканская валюта даражэе на 2,13 капейкі да 2,9697 рубля.

У пачатку года даляр каштаваў 2,9047 рубля. Потым амерыканская валюта некалькі разоў брала планку тры рублі і некалькі разоў апускалася за яе.
У красавіку даляр стаў зніжацца і 11 мая апусціўся за 2,8 рубля, а 19 мая наогул да 2,7293 рубля. Потым пачаўся рост, у канцы ліпеня вярнуўся за 2,9 рубля.
Сёння таргі працягваюцца.
Каментары