Беларуская асацыяцыя бацькоў у Літве прапанавала літоўскім чыноўнікам выкарыстоўваць беларускую мову замест рускай
Беларусы прапанавалі бясплатна дапамагчы Вільні перакласці на беларускую мову сайты муніцыпалітэта, формы дакументаў, інфармацыйныя сістэмы.

Асацыяцыя беларускіх бацькоў у Літве падтрымала старшыню Сейма Юозаса Алекаса, які заявіў, што муніцыпалітэты пры камунікацыі з беларускай супольнасцю могуць выкарыстоўваць беларускую мову замест рускай.
Асацыяцыя падкрэслівае, што для беларусаў у Літве, асабліва для дзяцей, адной з галоўных умоў інтэграцыі павінна быць вывучэнне літоўскай мовы. Пры гэтым беларуская мова, на думку бацькоў, дапамагае захоўваць нацыянальную ідэнтычнасць. «Беларуская дапамагае заставацца беларусамі. Літоўская — быць часткай літоўскага грамадства», — гаворыцца ў звароце.
Асацыяцыя таксама заявіла, што гатовая бясплатна дапамагчы Вільні перакласці на беларускую мову сайты муніцыпалітэта, формы дакументаў і інфармацыйныя сістэмы.
Заява з'явілася на фоне дыскусіі ў Літве пра скарачэнне выкарыстання рускай мовы ў дзяржаўных установах і сферы паслуг і пашырэнне магчымасцяў для выкарыстання моў іншых нацыянальных супольнасцяў.
Цяпер чытаюць
У Беларусі зацвердзілі правілы эвакуацыі каштоўнасцяў на выпадак вайны: цэглу з Брэсцкай крэпасці з надпісамі будуць ратаваць перш за карціны Шагала і Суціна
Каментары
Але штосьці мне падказвае, што русафобія лятувісаў заканчваецца роўна там, дзе пачынаецца беларусафобія. Буду вельмі рады памыліцца.