Свет

Хлопца, які жыў у Івана-Франкоўску і прыехаў у госці да сваякоў у Расію, пасадзілі на 13 гадоў — за данаты на $60

Свярдлоўскі абласны суд у Расіі прысудзіў 34‑гадовага Івана Сталбова да 13 гадоў калоніі строгага рэжыму па абвінавачанні ў дзяржаўнай здрадзе. Падставай для крымінальнай справы сталі 11 фінансавых транзакцый на рахунак адной з украінскіх арганізацый. Паводле звестак суда, кожны перавод складаў прыкладна 100 грыўняў (каля 2,24 даляра), піша выданне «Медиазона».

Фота: «Медиазона»

Іван Сталбоў нарадзіўся ў горадзе Сарапуле, што ва Удмурціі, і мае расійскае грамадзянства. Да затрымання ён жыў ва ўкраінскім Івана-Франкоўску і не меў рэгістрацыі ў Расіі.

У Расію мужчына, які працаваў менеджарам па закупках, прыехаў, каб праведаць сваякоў. Яго затрымалі ў аэрапорце Екацярынбурга «Кальцова».

Паводле судовых матэрыялаў, Сталбова затрымалі ў пачатку ліпеня 2025 года. Пасля гэтага яго тройчы арыштоўвалі па адміністрацыйных пратаколах. Спачатку — за дробнае хуліганства, а пазней яшчэ двойчы — за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне супрацоўніку ФСБ.

Апошнія два затрыманні адбыліся адразу пасля выхаду мужчыны з екацярынбургскага спецпрыёмніка. У судовых рашэннях сцвярджалася, што раніцай ён нібыта лаяўся каля будынка насупраць спецпрыёмніка.

Аднак маці і сястра Сталбова, якія прыехалі сустракаць яго каля 8‑й раніцы, так і не дачакаліся сваяка. Паводле іх слоў, каля 8:36 да варот спецпрыёмніка пад'ехалі невядомыя людзі ў масках, а прыкладна праз чатыры хвіліны аўтамабіль выехаў з тэрыторыі.

Адвакатка Сталбова заявіла ў судзе, што яе падабароннага пасадзілі ў машыну і вывезлі непасрэдна з тэрыторыі спецпрыёмніка. Ад дадатковых каментароў яна адмовілася, спаслаўшыся на адвакацкую таямніцу.

Таксама ў судовым рашэнні адзначаецца, што Сталбоў хварэе на юнацкую эпілепсію і з 17 гадоў прымае лекі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Усе навіны →
Усе навіны

У Пецярбургу прадавачка з Беларусі паверыла махлярам і вынесла грошы з касы. Але кампенсаваць гаспадару адмовілася

Дажджы падмылі помнік Ажэшкі ў Гродне, але яго своечасова ўратавалі

Такое паўночнае ззянне назіралі ўчора ў Верхнядзвінскім раёне ФОТЫ

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы6

Пасол Украіны па пытаннях Беларусі: Кіеў можа сустрэцца з Лукашэнкам, калі гэта ўратуе жыцці1

УСУ паведамілі пра вызваленне 26 населеных пунктаў5

Праз 20 гадоў тралейбусы вернуцца яшчэ на адзін участак мінскага праспекта Незалежнасці4

У розных кутках Беларусі назіралі сонечнае зацьменне ФОТЫ

Еўропа ўжо амаль адвыкла ад расійскага газу, але зіма зноў пагражае ЕС энергетычным крызісам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць