ЗША хочуць ізаляваць іранскі рэжым і такім чынам прымусіць яго да ядзернага пагаднення і разблакавання Армузскага праліва.

Кіраўнік ЦРУ Джон Рэткліф здзейсніў нечаканы візіт у Маскву, каб, у тым ліку, заклікаць Крэмль «скараціць ваенную і эканамічную падтрымку Ірана». Ён «перадаў пажаданне, каб Масква спыніла перадачу Ірану зброі і абарончых тэхналогій», піша Bild са спасылкай на Politico.
ЗША хочуць ізаляваць іранскі рэжым і такім чынам прымусіць яго да ядзернага пагаднення і разблакавання Армузскага праліва.
Аналітык амерыканскага цэнтра Council on Foreign Relations Ліяна Фікс тлумачыць: «Расія прадастаўляла Ірану спадарожнікавыя здымкі, якія дапамагалі Ірану пры навядзенні на амерыканскія цэлі». Да гэтага дадаецца «экасістэма ценявых флатоў»: Расія і Іран супрацоўнічаюць, каб абыходзіць міжнародныя нафтавыя санкцыі.
Трамп мог накіраваць кіраўніка ЦРУ ў Маскву з цалкам канкрэтнай мэтай, лічыць Фікс: «Патрабаванне да расійскага боку прымусіць Іран адкрыць Армузскі праліў».
Аднак відавочна, што Пуцін не стане проста так аказваць ціск на сваіх саюзнікаў у Тэгеране: «Расія, вядома, запатрабуе нешта наўзамен. Альбо ЗША, наадварот, будуць пагражаць Расіі санкцыямі».
Аднак сапраўдная праблема для ЗША — не Расія, а Кітай, кажа эксперт. Пекін купляе значную частку іранскай нафты і зусім не зацікаўлены ў падтрымцы ЗША ў іх кампаніі супраць аятолаў.
Што Трамп можа з гэтым зрабіць?
«У амерыканскай адміністрацыі — вялікая нерашучасць наконт таго, каб ісці на эскалацыю з Кітаем. Незалежна ад тэмы — Іран, Украіна, мытныя пошліны… У гэтых пытаннях ЗША ўжо двойчы саступалі», — нагадала Фікс.
Ліяна Фікс не лічыць, што Трамп накіраваў кіраўніка сваёй разведкі ў Маскву выключна праз асцярогі наконт расійскай эскалацыі ў Еўропе. Яна сказала: «Я думаю, што тэма Ірана была важнай часткай [перамоваў падчас гэтага візіту] і што гаворка не магла ісці толькі пра расійскую гібрыдную вайну супраць Еўропы». Еўрапейцаў гэта, вядома, непакоіць, аднак урад Трампа лічыць гэта «менш значным» пытаннем.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Пераблытаныя ўсе карты