Навука і тэхналогіі33

Знайшлі першую зялёную зорку. Раней лічылася, што такіх не бывае

Астраномы ўпершыню адшукалі зорку, якая мела б зялёны колер, калі б на яе можна было паглядзець зблізку. Як такое магчыма?

Халодны белы карлік WDJ1330+6435. Малюнак: Mark A Garlick / University of Warwick

Звычайна колер зоркі залежыць ад тэмпературы яе паверхні. Халаднейшыя зоркі выглядаюць аранжавымі, гарачэйшыя — белымі, як наша Сонца, а самыя гарачыя маюць блакітнаватае адценне. Доўгі час навукоўцы меркавалі, што тое самае правіла дзейнічае і для белых карлікаў.

Аднак, як піша The Independent, даследаванне астраномаў з Уорыкскага ўніверсітэта ў Вялікабрытаніі паказала, што колер гэтых зорак можа залежаць не толькі ад тэмпературы, але і ад хімічнага складу іх атмасферы.

Белыя карлікі адрозніваюцца надзвычай высокай шчыльнасцю. У некаторых з іх нават рэчыва ў атмасферы можа мець шчыльнасць, параўнальную са шчыльнасцю вады. У такіх умовах змяняецца ўзаемадзеянне хімічных элементаў з плазмай і тое, як яны паглынаюць святло на розных даўжынях хваль. У выніку колер зоркі залежыць не толькі ад тэмпературы, але і ад складу яе атмасферы.

Зоркі з вялікай колькасцю вугляроду могуць выглядаць ружовымі або фіялетавымі, а тыя, у атмасферу якіх трапілі рэшткі старых планетных сістэм, жоўтымі. Больш халодныя белыя карлікі з атмасферай з вадароду і гелію могуць мець сіняе адценне.

Але найбольш даследчыкаў здзівіў белы карлік WD J1330+6435 з тэмпературай каля 4000 градусаў Цэльсія. У яго атмасферу трапіла камяністае рэчыва з планетнай сістэмы, цэнтрам якой ён калісьці быў. Разам з ім у атмасферы з'явіліся кальцый, літый і натрый.

Менавіта натрый, як высветлілі навукоўцы, адыграў ключавую ролю ў незвычайнай афарбоўцы зоркі. Ён паглынае аранжавую частку спектра, у выніку чаго святло белага карліка набывае жаўтавата-зялёнае адценне.

Даследчыкі таксама знайшлі зорку, якую лічаць самай чырвонай з вядомых. Белы карлік WD J1011+2845 знаходзіцца прыкладна за 48 светлавых гадоў ад Зямлі. Вуглярод, які падымаецца да яго паверхні, змяняе спектр выпраменьвання так, што зорка павінна выглядаць насычана-ружовай.

Пры гэтым большасць белых карлікаў усё ж застаюцца белымі. З 151 зоркі, даследаванай навукоўцамі ў радыусе прыкладна 65 светлавых гадоў ад Зямлі, толькі пяць мелі незвычайную афарбоўку: дзве аказаліся жоўтымі, тры — ружовымі. Астатнія 146 у сярэднім мелі халоднае белае адценне.

Каментары3

  • Žvir
    16.10.2026
    Cikava.
  • барадзед
    16.10.2026
    о то дзень і трыфідаў магчымы
  • мдааааа
    17.10.2026
    мела б
    калі б

    сучасная навука, яна такая

Цяпер чытаюць

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінінградскай вобласці разбіўся вайсковы самалёт Су-30СМ6

Каля берагоў Амана заўважылі ружовых дэльфінаў. Чаму яны такога колеру — загадка ВІДЭА2

Зяленскі заявіў пра гатоўнасць да мірнага пагаднення з размежаваннем па цяперашняй лініі фронту16

У Расіі чарговы рэгіён скараціў выплаты сем’ям загінулых на вайне супраць Украіны3

Уіткаф назваў Пуціна гуманістам25

Кіраўнік кампаніі паспрабаваў уладкавацца на працу па вакансіі ў сваю фірму — і не прайшоў адбор6

Гродзенец прадае паштовую марку XIX стагоддзя. Просіць 1400 рублёў1

Пуцін прапанаваў Уіткафу абмеркаваць магчымую сустрэчу з Трампам у Кітаі1

Перамовы Пуціна і Уіткафа пачаліся з вызвалення 74‑гадовага амерыканца з расійскай турмы. Як і абяцаў Трамп2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць