Грамадства1616

Адправілі ў адстаўку дыпламата Дапкюнаса, які два месяцы таму выступіў з хамскай прамовай у АБСЕ

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога Андрэй Дапкюнас вызвалены ад пасады надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Беларусі ў Аўстрыі і па сумяшчальніцтве ў Славеніі.

Андрэй Дапкюнас. Фота: МЗС

Таксама Дапкюнас вызвалены ад пасады пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене і па сумяшчальніцтве пры Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ).

Прычынай вызвалення ад пасадаў названы выхад Дапкюнаса ў адстаўку.

На дыпламатычнай службе Дапкюнас быў ад пачатку беларускай незалежнасці — ад 1992 года.

Паслом Беларусі ў Аўстрыі і Славеніі, а таксама пастаянным прадстаўніком Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене і пры АБСЕ ён быў прызначаны ў ліпені 2020 года. Перад тым з 2017 па 2020 год ён займаў пасаду намесніка міністра замежных спраў Беларусі. А яшчэ перад тым, з 2004 года, Дапкюнас працаваў пастаянным прадстаўніком Беларусі ў ААН.

Андрэю Дапкюнасу 63 гады, ён нарадзіўся ў Мінску, паходзіць з інтэлігентнай сям’і. Ягоны бацька — вядомы тэатральны дзеяч, працаваў у Міністэрстве культуры, Купалаўскім тэатры. Ягоная мама ўзначальвала музей Янкі Купалы.

Цікавым з’яўляецца той факт, што Андрэй Дапкюнас з’яўляецца сваяком Янкі Купалы. Ягоная мама — Жанна Дапкюнас — з’яўляецца ўнучатай пляменніцай вялікаму паэту. Прабабуляй Андрэя Дапкюнаса была Леакадзія (Лёля) Раманоўская — родная сястра Янкі Купалы.

Пасля 2020 года Дапкюнас быў падкрэслена лаяльны да рэжыму і на міжнародных пляцоўках выступаў у яго абарону вельмі актыўна і нават агрэсіўна. Так, у канцы чэрвеня гэтага года, пасля таго, як прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паставіў Аляксандру Лукашэнку ультыматум і часова дабіўся адключэння на тэрыторыі Беларусі расійскіх рэтранслятараў для дронаў, Андрэй Дапкюнас выступіў у АБСЕ з настолькі хамскай у дачыненні да Украіны прамовай, што нават афіцыйная дзяржпрэса праз нейкі час выдаліла яе тэкст са сваіх пляцовак.

У сваім выступленні ён сярод іншага заявіў, што Украінай кіруе «містэр Бін пад крэкам». Таксама Дапкюнас назваў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага «фактычным кіраўніком Украіны» і параўнаў яго з жывёлай, назваўшы «гадаванцам Еўропы».

Каментары16

  • Gorliwy Litwin
    28.09.2026
    Перакананы , што па вечарах, пасля паўпляшкі крамбамбулі, ён робіцца сентыментальным сьвядамітам, і пад скупую мужчынскую слязу ці перачытвае Каласы, ці пераглядае фільм Купала, а на сцяне ў яго вісіць вялізарная мапа БНР. Хацеў зрабіць сабе сэпуку разам з Макеем, але духу трошкі не хапіла. Такі стэрэатыпны бела рускі тыпаж.
  • Мицкевіч
    28.09.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Ужо Перамаглі
    28.09.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г4

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў анансаваў магчымы візіт Коўла ў Мінск да канца года2

Вялікі слуп дыму падымаецца над Красназаводскам Маскоўскай вобласці. Гарыць хімічны завод ВІДЭА3

За венгерскія візы цяпер трэба будзе плаціць больш

Хутка выйдзе па-беларуску першы варыянт аўтабіяграфіі Марка Шагала

Украіна ўпершыню выкарыстала ўласную балістычную ракету5

Цягам апошніх дзён на сайт «Нашай Нівы» ажыццяўляецца гібрыдная (ddos/scan) атака. Сёння яна асабліва інтэнсіўная3

Перабежчыка Вайцяхоўскага выключылі са спісу тэрарыстаў3

Рыжанкоў: Беларусь гатовая аднавіць механізмы вайсковай сувязі з НАТА5

Літоўскі ўрад ухваліў забарону беларусам набываць жыллё каля стратэгічных аб'ектаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г4

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць