Грамадства77

«Проста ў нас шапіто скончылася». У Белдзяржцырку патлумачылі, чаму вымушаныя шукаць адразу 15 супрацоўнікаў

Беларускі дзяржаўны цырк абвясціў пра пошук адразу 15 супрацоўнікаў. З іх вялікая частка вакансій — творчыя. Чаму ў цырку шукаюць так шмат людзей? Пад выглядам шукальніцы вакансіі журналістка выдання «Люстэрка» патэлефанавала ва ўстанову, каб даведацца, з чым звязанае звальненне такой вялікай колькасці работнікаў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: sb.by

«Вы можаце не хвалявацца, гэта проста ў нас шапіто скончылася, таму вакансіі адкрыліся, зараз яны зноў закрываюцца. Нам трэба было выставіць», — расказаў дырэктар цырка Уладзімір Шабан і папрасіў звязацца з ягонай памочніцай.

Тая адзначыла, што вакансіі з’явіліся не адначасова, а паступова.

«Магчыма, вам раней не траплялася наша аб’ява, таму што рэдка хто заходзіць на сайт цырка [у гэты раздзел], — патлумачыла памочніца дырэктара. — А вакансій у нас шмат, таму што, у прынцыпе, у нас шмат штатных адзінак, а паколькі ў Беларусі няма менавіта цыркавога вучылішча і мы краіна маленькая, знайсці прафесійных людзей даволі складана. Не, гэта не значыць, што ад нас адначасова ўсе пайшлі. У нас штат вялікі, проста сапраўды вялікі, у нас не дзесяць чалавек у штаце працуе, таму дзесяць вакансій на фоне 300 чалавек, паверце, гэта не так ужо і шмат».

Пры гэтым супрацоўніца запэўніла, што заробкі ў цырку плацяць своечасова і не затрымліваюць.

«Я тут працую 20 гадоў, але на маёй памяці такога не было, — сцвярджае яна. Аднак вілку заробкаў агучыць не змагла, заявіўшы, што ўсё вырашаецца, «калі вы прыйдзеце».

«У нас ва ўсіх розныя заробкі, і прынята неяк не абмяркоўваць гэта паміж сабой, таму. Я нават не ведаю на ўзроўні чутак, што там адбываецца, — сказала памочніца дырэктара. — Ну і зноў жа ўсё залежыць ад кваліфікацыі, ад вашых уменняў. Калі вы там, я не ведаю, вобразна кажучы, скачаце тры сальта-мартале, гэта будзе адзін заробак, калі два — то іншы».

Што тычыцца вакансій, якія вісяць на сайце з 3 лістапада 2023 года, то супрацоўніца цырка дапусціла: не выключана, што гэта старонка не абнаўлялася.

«Але калі яны там вісяць, то цалкам магчыма, што ў нас яшчэ патрабуюцца [супрацоўнікі]. Для прыкладу: нам патрабуецца пяць клоўнаў. Ну знайсці за раз пяць клоўнаў даволі складана», — патлумачыла яна.

Між тым на сайце Дзяржаўнай службы занятасці значыцца 15 вакансій ад Белдзяржцырка. Так, артыстам балета гатовыя плаціць 1500—2000 рублёў, уніфармісту (спецыяліст, які засцілае манеж, усталёўвае абсталяванне і г. д.) — 1600—2000 рублёў, дрэсіроўшчыку — 375—625 рублёў за чвэрць стаўкі. Прыбіральшчыкам і рабочым — 1200—1500 рублёў, эканамісту — 1500—2000 рублёў.

Каментары7

  • Pennywise
    13.10.2026
    Тут вся страна одно большое шапито. Смысл в цирк ходить?
  • Дырэктар
    13.10.2026
    Клоуны з’ехалi, цырк застауся
  • Як дзіўна
    13.10.2026
    Ужо і краіна зрабілася маленькая, і клоўнаў не хапае...

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

Пачобут паразважаў пра будучыню ў рэгіёне: Калі геаграфічна Беларусь з’яўляецца часткай Еўропы, то палітычна — гэта частка Азіі141

Расіяне здымалі ў Мінску серыял пра хакей — выдалі сталіцу Беларусі за Валгаград і Самару5

Стала вядома, адкуль паступіў загад абмежаваць Starshield для Украіны3

«Ён не хоча дамаўляцца»: Трамп заявіў, што не хоча мець спраў з Зяленскім39

Арцём Леўшуноў закінуў дэбютную шайбу ў гэтым сезоне ў НХЛ

У Германіі робат чапіўся да 16‑гадовай дзяўчыны. Хто будзе пакараны?13

Трое дзяцей і адзін дарослы загінулі ў выніку стральбы ў пачатковай школе ў ЗША

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць