Навука і тэхналогіі

«Каб рабіць рэчы, у якіх я слабы». Стваральнік Linux патлумачыў, чаму любіць ШІ і які менавіта

Многія распрацоўшчыкі адкрытага ПЗ з недаверам ставяцца да штучнага інтэлекту. Але стваральнік Linux Лінус Торвальдс на канферэнцыі Open Source Summit Europe прызнаўся ў адваротным, піша Devby.io.

Лінус Торвальдс. Фота: Amanda Lucier/For The Washington Post via Getty Images

«Напраўду, мне вельмі падабаецца выкарыстоўваць ШІ», — адзначыў ён у размове са сваім сябрам і кіраўніком Ericsson Дзіркам Хондэлам.

Але адразу агаварыўся, што трэба «вельмі асцярожна выкарыстоўваць ШІ, калі робіш нешта рэальнае і важнае». Хоць прызнаў, што так было не заўсёды і раней ён ставіўся да ШІ-праграмавання скептычна.

Ён дадаў, што не вельмі шмат піша кодаў для ядра.

«Калі шчыра, я не асабліва займаюся напісаннем кодаў для ядра. Я мейнтэйнер. Ядро Linux — гэта праект, дзе рэальную працу робяць іншыя людзі, а я выступаю пунктам збору. Але я ўсё яшчэ атрымліваю велізарнае задавальненне ад праграмавання.

Я мяркую, што ШІ — гэта выдатны інструмент, калі выкарыстоўваць яго правільна і ставіцца да яго менавіта як да інструмента, і для мяне кодзіць з ім нашмат прыемней», — сказаў Торвальдс.

Ён дадаў, што пачаў праграмаваць прыблізна ў 1981 годзе, калі камп’ютары і праграмы, з якімі можна было параўнаць свае праграмы, былі нашмат прасцейшыя. Сёння, паводле яго слоў, усё інакш.

«Планка ў распрацоўцы ПЗ паднялася настолькі высока, што цяжка бачыць у сваіх уласных невялікіх намаганнях хоць нешта вартае, таму што ты звык да ўсіх гэтых адпаліраваных, прафесійных праграм. …

Многія насміхаюцца з вайб-кодзінгу, але я лічу, што гэта выдатны спосаб знайсці радасць у праграмаванні. Гэта дае табе пачуццё, што ты робіш нешта значнае. Гэта дазваляе навічкам у праграмаванні рабіць рэчы, якім інакш было б вельмі цяжка даць рады», — працягнуў Торвальдс.

Ён дадаў, што яму падабаецца погляд на ШІ як на «ўваходны наркотык». Ён расказаў пра свой пэт-праект — гітарную педаль.

«І я разумеў, што раблю. У мяне быў карыстальніцкі інтэрфейс, які я сам напісаў на C, ён працаваў на мікракантролеры і выводзіўся на гэты маленькі экран, і я падумаў: «Гэта проста глупства. Вонкава выглядае як нешта з 80-х». Я хацеў, каб гэта выглядала сучасна. Але я не пішу на Java. Я займаюся ядрамі», — падзяліўся Торвальдс.

«Таму я выкарыстоўваю ШІ, каб рабіць рэчы, у якіх я слабы», — дадаў ён.

Торвальдс ужо прымяняе ШІ ў працы над ядром Linux: нядаўнюю эксперыментальную галіну для аптымізацыі памяці ён пісаў з дапамогай Claude Code. У суправаджальным лісце да патча ён паведаміў, што код, тэсты і першы чарнавік дакументацыі былі зробленыя ШІ-памочнікам пад яго кантролем.

Пры гэтым Торвальдс прызнае, што ў ШІ-інструментаў ёсць і адваротны бок. Напрыклад, мейнтэйнераў завальваюць сумнеўнымі баг-рэпартамі і павярхоўнымі праўкамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Маляваў сукамернікам вельмі мілых мульцяшных коцікаў, зайчыкаў і вожыкаў». Дзядок расказаў, як сядзеў у адной камеры са смяротнікам Скрундзікам1

У Варшаве памёр Ян Памедор Рэуцкі5

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды8

Нампаліта пагранічнай заставы з Хойнікаў адправілі ў калонію па справе Гаюна6

Азаронак выступіў у гумарыстычным «ДХ шоу»18

У Мінску больш не будзе камерцыйнага долевага будаўніцтва3

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%6

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць