Няшчасце здарылася ў Ельскім раёне ў канцы верасня, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Мужчына працаваў на агародзе. У нейкі момант мотаблок з падлучанымі да яго металічнымі рыдлёўкамі забуксаваў.
Вясковец, не заглушыўшы тэхніку, паспрабаваў выправіць сітуацыю. У выніку фрэзы мотаблока захапілі калашыну яго штаноў, а ногі заціснула дыскамі.
На дапамогу пацярпеламу прыйшлі супрацоўнікі МНС. Мужчыну вызвалілі з заціснутага становішча, пасля чаго шпіталізавалі ва ўстанову аховы здароўя, дзе ён памёр.
Спецыялісты зафіксавалі ў загінулага цяжкія цялесныя пашкоджанні ў выглядзе разыходжання тазавых костак, рваных ран ног і пераломаў костак левай галёнкі.
Каментары