Украіна атакавала Гарадзец у Ніжагародскай вобласці. Там размешчаны дата-цэнтр Федэральнай падатковай службы Расіі
У горадзе ўпалі абломкі беспілотнікаў, а рух транспарту быў часова спынены.

Украіна атакавала Гарадзец у Ніжагародскай вобласці, дзе размешчаны дата-цэнтр Федэральнай падатковай службы Расіі. Пра атаку і выбухі ў раёне дата-цэнтра паведаміў украінскі маніторынгавы канал Exilenova+.
У горадзе ўпалі абломкі беспілотнікаў, а рух транспарту быў часова спынены.
Выканаўчы дырэктар «Таварыства абароны інтэрнэту» Міхаіл Клімараў заявіў «Эху Москвы», што ў Федэральнай падатковай службы ёсць два ўзаемазамяняльныя дата-цэнтры — у падмаскоўнай Дубне і ў Ніжагародскай вобласці.
Паводле яго слоў, там захоўваюцца падатковыя даныя, а таксама запісы органаў ЗАГС, рэестр юрыдычных асоб і, магчыма, кадастравыя звесткі.
Цяпер чытаюць
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Каментары