Грамадства

Суд у Беластоку пастанавіў не экстрадаваць журналіста па запыце Беларусі

Раней Генпракуратура патрабавала ад Польшчы выдаць Змітра Салаўёва.

22 кастрычніка адбылося пасяджэнне акруговага суда ў Беластоку, які вынес рашэнне пра недапушчальнасць выдачы Змітра Салаўёва органам пераследу ў Беларусі. У жніўні Генпракуратура Беларусі запатрабавала ад Польшчы экстрадаваць магілёўца, які з’яўляецца вымушаным палітэмігрантам, піша БАЖ.

Паводле Змітра Салаўёва, польскі бок ад пачатку не меў намеру высылаць яго ў Беларусь. Аднак давялося прайсці законную працэдуру пасля запыту беларускага боку.

«Працэс праходзіў у акруговым судзе Беластока. Калі суадносіць з беларускімі рэаліямі, то гэта абласны суд. Мяне падрабязна распыталі, якія акалічнасці змусілі пакінуць радзіму і што мне пагражае ў Беларусі.

Я распавёў, што ў Беларусі супраць мяне распачатыя дзве крымінальныя справы за журналісцкую дзейнасць — паводле частак 1 і 2 артыкула 361—1 КК РБ за нібыта стварэнне экстрэмісцкага фармавання і ўдзел у ім і паводле ч. 1 арт. 357 КК РБ — нібыта за ўдзел у змове ці іншых дзеяннях, учыненых з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам. Згадаў, што ў Беларусі санкцыянавана заключэнне мяне пад варту.

Суд вынес рашэнне, паводле якога выдача мяне беларускім уладам недапушчальная, бо ў дзяржаве, якая патрабуе выдачы, можа адбыцца парушэнне свабоды і маіх правоў», — распавёў БАЖ Зміцер Салаўёў, атрымаўшы афіцыйную судовую пастанову.

Цяпер, паводле польскага заканадаўства, яна будзе дасланая на разгляд міністру юстыцыі, які вынесе канчатковае рашэнне.

У Польшчы Зміцер Салаўёў жыве з 2021 года. Ён пакінуў радзіму пасля таго, як даведаўся пра сваю першую крымінальную справу. Пра тое, што ёсць яшчэ і другая, было напісана акурат у запыце Генпракуратуры наконт яго экстрадыцыі. З ім журналіста пазнаёмілі падчас гутаркі ў польскай пракуратуры сёлета ўлетку. На той час ён ужо некалькі гадоў быў абвешчаны ў вышук на тэрыторыі Расіі і Беларусі.

Зміцер Салаўёў быў галоўным рэдактарам навінавага партала «Магілёўскі рэгіён», згаданым у рашэнні КДБ Беларусі ад 29 лістапада 2023 года (у арыгінальным тэксце памылкова стаяла 19 лістапада), дзе гаворыцца пра прызнанне «экстрэмісцкім» фармаваннем «групы грамадзян, аб’яднаных ініцыятывай «6TV Bielarus» і яго структурным падраздзяленнем «Магілёў Медыя» («Навіны Магілёўскага рэгіёну»)». Журналіст не выключае, што патрабаванне яго экстрадыцыі з Польшчы можа папярэднічаць пачатку ў дачыненні да яго спецыяльнай вытворчасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім3

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі іранізуе з жонкі: Лукашэнка дапамагае ёй і клапоціцца, нават калі была пагроза дзецям, перадалі ўсю інфармацыю Польшчы71

У Мінску з'явіліся першыя кантэйнеры для збору тэкстыльных адкідаў. Штотыдзень будуць з'яўляцца новыя2

Лукашэнка зрабіў новыя перастаноўкі ў войску3

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь28

Новая расійская ракета «Філін»: чым яна небяспечная і як можа замяніць шахеды1

Мінчук пайшоў уладкоўвацца на працу, а там яму прымроіўся пажар

Закінутую прыбіральню на беразе Драздоў прадалі за кошт двухпакаёвай кватэры ў Мінску4

У Беларусі запусцілі «Дошку» — аналаг заходняга Miro1

У Польшчы затрымалі другога падазраванага ў забойстве мастака Сямёна Скрапецкага4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім3

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць