Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна гатовая абмяркоўваць тэрытарыяльныя пытанні падчас мірных перамоў на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Пра гэта ён сказаў 28 кастрычніка на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў Робам Етэнам.

Зяленскі разлічвае, што ў перыяд з 6 да 10 лістапада адбудзецца трохбаковая сустрэча перамоўных каманд Украіны, ЗША і Расіі. Яе галоўная задача — падрыхтаваць перамовы на ўзроўні лідараў.
Сярод іншых тэм, якія плануецца абмеркаваць, — спыненне агню ў энергетычнай сферы і на моры, абмен ваеннапалоннымі, вызваленне ўкраінскіх цывільных асоб, якія ўтрымліваюцца ў Расіі, а таксама вяртанне дэпартаваных украінскіх дзяцей.
«Шмат гуманітарных пытанняў, не толькі тэрыторыі, якія з’яўляюцца найважнейшым пытаннем для расійскага і амерыканскага бакоў. Мы таксама гатовыя абмяркоўваць тэрыторыі, але на ўзроўні лідараў», — заявіў Зяленскі.
27 кастрычніка выданне Financial Times паведаміла, што ЗША больш не будуць ціснуць на Украіну, каб прымусіць яе адмовіцца ад часткі тэрыторый падчас перамоваў. Раней Вашынгтон звязваў будучыя гарантыі бяспекі для Украіны з тэрытарыяльнымі саступкамі.
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Каментары